• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Школа фандрайзінгу ад РАДА (дэдлайн — 27 траўня)

    Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запускае школу фандрайзінгу для маладых беларускіх актывістаў і супрацоўнікаў НДА, якія працуюць з праектамі і хочуць лепш разбірацца ў фандрайзінгу, донарах, заяўках і бюджэтах.

    Што чакае ўдзельнікаў:

    • навучацца выбудоўваць рэалістычную і ўстойлівую сістэму фінансавання замест выгарацельнай гонкі за грантамі,
    • будуць пітчыць праект перад донарамі і атрымаюць іх фідбэк,
    • кожны зможа падаць заяўку і атрымаць да 5000 еўра на свой міні-праект.

    Спікерка – Аня, фандрайзерка са стажам: у сярэднім яе праца прыносіць праектам 1,5 мільёна еўра на год.

    • Пачатак: 3 чэрвеня 2026 года.
    • Расклад: 5 сустрэч (панядзелкі і серады), 18:00 па Варшаве.
    • Фармат: анлайн, мова спікеркі – расійская.

    Дэдлайн падачы заявак — 27 траўня 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.