Анлайн-інтэнсіў ад Школы журналістыкі IFAE (да 24 чэрвеня)
Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE) ладзіць анлайн-заняткі па розных аспектах журналістыкі для тых, хто хоча развівацца ў гэтай прафесіі. Падаць заяву могуць як выпускнікі медыяпраграм IFAE, так і ўсе ахвотныя журналісты-пачаткоўцы.
Расклад заняткаў (19.00–21.00 па Варшаве):
20 траўня. Інтэрв’ю. Як зрабіць яго крута?
27 траўня. Дэзінфармацыя vs Інфармацыя ў эпоху штучнага інтэлекту. Асновы фактчэкінга
3 чэрвеня. Нейрасеткі і не толькі: карысныя сэрвісы, якія спросцяць і паскораць працу журналістаў
10 чэрвеня. Прафесійная этыĸа журналіста: яĸ не парушаць стандарты, ĸаб не сапсаваць рэпутацыю
17 чэрвеня. Як стварыць уласны падкаст
24 чэрвеня. Стварэнне графічных выяваў для пастоў у сац сетках, навыкі SMM-прасоўвання кантэнту. Як рабіць цікавыя TikTok
Падрабязней пра праграму — па спасылцы
Можна запісацца на любы з гэтых заняткаў. Набор будзе адкрыты да моманту правядзення апошняга семінару.