Тыдзень расследавальніцкай журналістыкі GIJN (дэдлайн — 11 кастрычніка)
26–30 кастрычніка журналістаў-расследавальнікаў, рэпарцёраў, рэдактараў, медыятрэнераў, выкладчыкаў і студэнтаў факультэтаў журналістыкі запрашаюць на пяцідзённы анлайн-форум IJWeek. Мерапрыемства праводзіць Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў (GIJN).

Удзельнікі змогуць паслухаць больш за 100 спікераў з усяго свету, атрымаць новыя інструменты, практычныя інструкцыі, свежыя ідэі і кантакты для сумесных праектаў, а таксама абмяняцца досведам і прафесійнымі лайфхакамі з аўтарамі самых гучных і ўплывовых журналісцкіх расследаванняў.
У праграме:
- больш за 35 панэльных дыскусій, майстар-класаў і нетворкінг-сесій;
- выступленні больш як 100 спікераў;
- сесіі, прысвечаныя тэхналогіям штучнага інтэлекту, экалогіі, карупцыі, адмыванню грошай і іншым тэмам.
Фармат: анлайн.
Асноўная мова форуму — англійская.
Кошт білетаў:
- студэнцкі — $50;
- стандартны — $100;
- бізнес-білет пры ранняй рэгістрацыі — $160.
Продаж білетаў працягнецца да 11 кастрычніка 2026 года ўключна.
Для журналістаў, якія знаходзяцца ў складаным фінансавым становішчы, прадугледжаны льготныя білеты. Каб атрымаць такі білет, неабходна запоўніць спецыяльную форму да 31 ліпеня 2026 года.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ
@bajmedia