• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «У інтэрнэце зноў хтосьці неправы». Анлайн-курс па развіцці крытычнага мыслення (дэдлайн — 5 сакавіка)

    Стаміліся марнаваць час на бясконцыя спрэчкі ў каментарах? Гатовыя так адтачыць свае аргументы, каб вашае меркаванне станавілася апошняй кропкай у любой дыскусіі? Гэты анлайн-курс для вас.

    «РАДА» запускае анлайн-курс па развіцці крытычнага мыслення і майстэрстве выкрываць дэзынфармацыю.

    За 10 сустрэч на прыкладах з беларускіх медыяў мы навучымся:

    • Разбірацца, якія метады маніпуляцыі выкарыстоўвае прапаганда.
    • Фактчэкаць і аналізаваць інфармацыю.
    • Адстойваць пазіцыю і эфектыўна даносіць сваё меркаванне.

    Прапануем розныя варыянты ўключэння:

    • Курс з 10 заняткаў.
      Будзем засвойваць тэорыю і шмат практыкавацца.
    • Курс з 10 заняткаў + стварэнне ўласнага відэакантэнту.
      Пасуе тым, хто хоча быць лідарам (лідаркай) меркаванняў у сваім кам’юніці.

    Ствары ўласны кантэнт з дапамогай зорак беларускага YouTube!

    Удзел бясплатны, але неабходная рэгістрацыя!

    Дэдлайн падачы заявак — 5 сакавіка.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці