Еўрапейскі фестываль журналістыкі і свабоды СМІ ў Салоніках (26–28 лістапада)
Еўрапейскі фестываль Voices прысвечаны свабодзе медыя і развіццю медыяграматнасці. Журналістаў, медыяспецыялістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці запрашаюць прыняць удзел.

Чацвёрты выпуск фестывалю пройдзе ў Салоніках і прапануе ўдзельнікам больш за 70 выступаў, дэбаты, інтэрактыўныя варкшопы, выставы, кінапаказы і магчымасці для прафесійнага нетворкінгу.
Фестываль разлічаны не толькі на працуючых журналістаў, але і на студэнтаў, даследчыкаў, прадстаўнікоў НДА і ўсіх, хто цікавіцца медыясферай.
ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ
Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы «Рэпарцёраў без межаў», Еўрапейскага вяшчальнага саюза, Камітэта абароны журналістаў і іншых профільных арганізацый.
Удзел бясплатны. Атрымаць квіток можна да апошняга дня фестывалю — 28 лістапада 2026 года.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ
@bajmedia