Анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы ад Free Belarus Center (19 верасня)
11 верасня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Free Belarus Center запрашае прыняць удзел у анлайн-трэнінгу па лічбавай бяспецы.
У сучасных рэаліях і ва ўмовах пагроз, з якімі сутыкаюцца актывісты_кі, атрыманне новых ведаў і абнаўленне атрыманых калісьці даўно з’яўляецца неабходнасцю.
Вы даведаецеся:
- як абараніць свой кампутар ад несанкцыянаванага доступу;
- чаму выкарыстоўваць адзін пароль для некалькіх акаўнтаў небяспечна;
- як распазнаць фішынг і абараніцца ад яго;
- навошта выкарыстоўваць VPN;
- якім мэсанджарам можна давяраць.
Ананімны трэнер: спецыяліст па лічбавай бяспецы са шматгадовым вопытам работы.
Інтэнсіў адбудзецца ў чацвер, 19 верасня 2024 года, у 18:00 (Варшава), 19:00 (Мінск/Кіеў/Вільня).
Рэгістрацыя па спасылцы
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Репортеры нуждаются в касках, бронежилетах и психологической помощи. С какими вызовами сталкиваются медиа в Израиле?
12.10.2023
Каталіцкае «Радыё Марыя» пераехала ў сінагогу
10.06.2024
Як блогер Валерый Руселік схадзіў у Гімалаі і з чым вярнуўся
06.09.2024
«Дзеці ў школе спяць проста на партах» — экс-радыёвядучая Таццяна Сулімава расказала пра жыццё ў Кітаі
25.03.2024