BGmedia шукае SMM-спецыяліста (праца ў выходныя дні)
Навінавы сайт BGmedia шукае SMM-спецыяліста для кіравання каналамі ў сацыяльных сетках. Важна: праца будзе адбывацца ў выходныя дні.
SMM-спецыяліст — важная роля ў рэдакцыі, якая патрабуе разумення навіннай павесткі, аператыўнасці, адказнасці і крэатыўнасці.
Абавязкі:
• Апрацоўка і стварэнне якаснага кантэнту (тэкст, фота, відэа) для платформаў Facebook, Instagram, Telegram, Аднакласнікі.
• Узаемадзеянне з аўдыторыяй, стымуляванне абмеркаванняў і адказы на каментары.
• Аналіз статыстычных дадзеных і справаздачнасць.
Чаго чакае ад вас BGmedia:
• Вопыт працы ў SMM і разуменне асноўных прынцыпаў працы сацыяльных сетак.
• Вопыт працы ў СМІ вітаецца, але магчымыя варыянты.
• Высокі ўзровень граматнасці (руская і беларуская мовы).
• Навыкі працы з фота- і відэарэдактарамі.
Кандыдат павінен мець уяўленне пра кантэнт, які публікуецца ў сацыяльных сетках BGmedia, і гатовы падтрымліваць стандарт і адпаведнасць стылю выдання.
Калі ў вас няма перашкод для працы ў медыя, рэсурсы якога прызнаны экстрэмісцкімі, вы жывяце ў Польшчы або Літве і гатовы далучыцца да каманды BGmedia, унесці свой уклад у развіццё праектаў у сацыяльных медыя, дасылайце сваё рэзюмэ на bgmedia.site@gmail.com.