«Вот Так» шукае журналіста-расследавальніка
Беларуская асацыяцыя журналістаў

Што трэба рабіць:
- Самастойна знаходзіць тэмы і ператвараць ідэі ў паўнавартасныя журналісцкія расследаванні.
- Працаваць з героямі, відавочцамі і экспертамі — па тэлефоне, праз відэасувязь і пісьмова.
- Шукаць інфармацыю ў адкрытых крыніцах, выкарыстоўваць OSINT-інструменты і знаходзіць эксклюзіўныя звесткі.
- Верыфікаваць дакументы, фота, відэа і іншыя матэрыялы, устанаўліваць сувязі паміж фактамі і знаходзіць неадпаведнасці.
- Працаваць з вялікімі масівамі даных.
- Выконваць журналісцкія стандарты, правяраць інфармацыю і старанна працаваць з доказамі.
- Пісаць ясныя і структураваныя тэксты, тлумачачы складаныя тэмы простай мовай.
- Працаваць над расследаваннямі з улікам відэафармату: знаходзіць герояў, дакументы, фота, відэа і іншыя матэрыялы, з якіх у далейшым можна сабраць відэаверсію расследавання. Пісаць сцэнары для відэа не патрабуецца; важна ўмець збіраць матэрыял так, каб у відэарэдакцыі было дастаткова змястоўнай і візуальнай фактуры для працы.
- Працаваць у камандзе з рэдактарамі, журналістамі, відэапрадзюсарамі і іншымі аддзеламі рэдакцыі.
Будзе перавагай: досвед журналісцкіх расследаванняў, а таксама разуменне спецыфікі працы з крыніцамі ва ўмовах рэпрэсіўных рэжымаў.
Умовы:
- Графік: 5/2, выходныя — субота і нядзеля.
- Аплата: канкурэнтная, абмяркоўваецца індывідуальна.
- Фармат працы: магчымая аддаленая праца.
Каб адгукнуцца, дасылайце рэзюмэ на vot.tak@tvp.pl
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў