Dok.incubator запрашае стваральнікаў дакументальных фільмаў (дэдлайн — 27 студзеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Dok.incubator запрашае рэдактараў, рэжысёраў і прадзюсараў дакументальных фільмаў прыняць удзел у міжнародным майстар-класе. Прымаюцца праекты ў стадыі rough cut.

Фота: Buse Doğa Ay / pexels.com
Праграма будзе доўжыцца 8 месяцаў. З красавіка па кастрычнік пройдуць тры семінары.
Удзельнікі з дапамогай міжнародных экспертаў змогуць працаваць над мантажом, фінальнай версіяй і прасоўваннем сваіх стужак.
Гэта магчымасць пры дапамозе дасведчаных ментараў ператварыць чарнавы мантаж у якасны фільм. За апошнія 13 гадоў майстэрня dok.incubator дапамагла чатырнаццаці фільмам патрапіць на конкурсы Sundance Film Festival, каля сарака фільмаў былі паказаны на IDFA і шэсць былі намінаваныя на Еўрапейскую кінапрэмію.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў