• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дыскусія па аўтарскім праве: Адкрытыя ліцэнзіі (18 лістапада)

    Сустрэча грамадскіх актывістаў, арганізацый, творчых асобаў па абмеркаванні новаўвядзенняў у заканадаўства аб аўтарскім праве адбудзецца 18 лістапада ў Мінску.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/cc_meetup_20171.png

    Напачатку наступнага году чакаюцца змены ў заканадаўстве аб аўтарскім праве. Найбольш верагодна, што будуць уведзены так званыя “адкрытыя ліцэнзіі”. Што дае гэта новая магчымасць для творчых людзей, крэатыўнай індустрыі і адукацыі? Як выкарыстаць новыя магчымасці на практыцы творцам, грамадскім інстытутам або некамерцыйным арганізацыям?

    Пра гэтыя новаўвядзенні 18 лістапада каманда Фаланстэра і польскія калегі з супольнасці Cre­ative Com­mons будуць гутарыць і дыскутаваць.

    Падчас сустрэчы маюць адбыцца:

    • Расповяд юрыста Фаланстэра з разглядам прапанаваных зменаў у заканадаўства;

    • Польскія актывісты падзеляцца сваім досведам прымянення і прасоўвання адкрытых ліцэнзій Cre­ative Com­mons у дзейнасці дзяржаўных ўстановаў Польшы, некамерцыйных арганізацый, а таксама асобных творцаў;

    • Прэзентацыя праекта Градка або практычных матэрыялаў па прымяненні Cre­ative Com­mons на сваіх творах, блогах, або інфармацыйных рэсурсах;

    • Панэльная дыскусія з удзелам беларускіх юрыстаў і творчых асоб.

    Магчыма пашырэнне праграмы

    На мерапрыемства запрашаюцца:

    • творчыя асобы;

    • асобы якія прафесійна займаюцца стварэннем і распаўсюдам кантэнта (выдаўцы, лэйблы, фільммэйкеры);

    • грамадскія арганізацыі, якія пастаянна працуюць над стварэннем і распаўсюдам кантэнту, а таксама

    • прадстаўнікі дзяржаўных установаў і арганізацый: школаў, бібліятэк, універсітэтаў, даследчых інстытутаў і іншыя.

    Арганізатары плануюць зрабіць мерапрыемства насычаным практычнымі прыкладамі і карысным па абмену досведам для ўсіх наведнікаў.

    Час пачатку: 11:00, субота, 18 лістапада. Працягласць: каля 4 гадзін.

    Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць анкету.

    Мэта сустрэчы - садзейнічанне развіццю асяродку свабодных ведаў, даступнага і адкрытага кантэнту, а таксама большай адкрытасці і злучанасці грамадскіх інстутутаў, творцаў і некамерцыйных арганізацый Беларусі, якія ствараюць рознага роду кантэнт.
    Адкрытыя ліцэнзіі — гэта юрыдычны механізм, які дазваляе самім аўтарам больш гнутка вызначаць правілы для выкарыстання і распаўсюду свайго кантэнту.

    Арганізатары: МГА “Фаланстэр”.

    Інфармацыя пра гасцей:

    Каміл Слівоўскі

    Фота Kristi­na Alexan­der­son. CC BY

    Большасць часу сваёй прафесійнай дзейнасці з’яўляецца інструктарам і адвакаціруе адукацыйныя тэхналогіі і адкрытыя адукацыйныя рэсурсы. Мае досвед у сферах: стварэння, прамоўцыі, рэалізацыі адукацыйных рэсурсаў, і таксама практыцы у школах, біліятэках, НДА. З’яўляецца су-лідэрам польскай каманды Cre­ative Com­mons і адукатарам у Panop­tykon Foun­da­tion, вядзе блог пра адукацыю http://otwartezasoby.pl/ .

    Цікавіцца тым, як адкрытыя супольнасці (як CC экперты, open source хакеры, вікіпедысты) могуць расці і быць не толькі пірынга-навучальнымі групамі, але таксама і групамі, якія маюць уплыў на больш шырокія супольнасці, напрыклад, на настаўнікаў. У камандзе CC Poland яны спрабавалі розныя паспяховыя і правальныя метады (тренінгі, публікацыі, кампаніі, онлайн навучанне, розныя формы будавання супольнасцяў), каб дасягнуць мэты, апісанай вышэй. І Каміл жадае падзяліцца гэтым досведам, а таксама навучыцца новаму ад удзельнікаў сустрэчы.

     

    Наталля Мілешук

    Фота Woj­ciech Wój­tow­icz, CC BY-SA

    Юрыстка і эксперт у публічных палітыках, звязаных з цыфравымі правамі, рэформай капірайту і адкрытымі палітыкамі. Працуе спецыялістам па публічных палітыках у арганізацыі Cen­trum Cyfrowe, вядучай польскай think-and-do-tank арганізацыяй, сфакусаванай на лічбавым пад’ёме, які адбываецца ў грамадстве на аснове развіцця тэхналогій. Чалец Асацыяцыі Com­mu­nia для грамадскага набытку, дзе яна каардынуе адвакацыйную каманду. Экспертка па прававых пытаннях у Cre­ative Com­mons Польшча.

    Апошнія два гады Наталля была актыўна ўцягнута ў адвакаціраванне рэформы капірайта на еўрапейскім узроўні. Яна была су-арганізатарам “Школы капірайта”, шэрагу семінараў па ўмацаванні патэнцыялу і павышэнню дасведчанасці, якія падтрымліваюць намаганні па адвакацыі ў Еўропе. Наталля скончыла Варшаўскі Універсітэт і Цэнтральны Еўрапейскі Універсітэт у Будапешце. Яе твіттэр @nmileszyk

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Телеграм‑бот «Глаз бога» и «Магнит». Как милиционеры пробивают телефонные номера, почты и адреса беларусов

    07.09.2023
    Акцэнты

    Какую информацию о нас хранят телеграм‑боты, чем они опасны и как удалить их из аккаунта? Отвечают эксперты

    Какие данные хранят о пользователях телеграм-боты? Как правильно удалить их из своего аккаунта? Как отличить настоящий бот от фейкового? «Медиазона» отвечает на эти вопросы вместе с разработчиком партизанского телеграма и одним из участников объединения «Киберпартизаны».
    21.08.2023
    Акцэнты

    Силовики пишут белорусам за границей в Telegram. Какие настройки мессенджера помогут защитить приватность?

    С начала текущего года силовики (или люди, выдающие себя за них) все чаще пишут белорусам за границей в мессенджерах. Обычная их цель — уговорить или заставить собеседников вернуться в страну. «Зеркало» рассказывает, как настроить Telegram так, чтобы незнакомый человек не мог вам написать.
    17.04.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці