• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    EFJ запрашае да ўдзелу ў неканферэнцыі «Стварэнне еўрапейскага дапаможніка па медыяпісьменнасці для рэдакцый» у Брусэлі

    Еўрапейская федэрацыя журналістаў запрашае прыняць удзел у неканферэнцыі «Стварэнне еўрапейскага дапаможніка па медыяпісьменнасці для рэдакцый», якая пройдзе ў Брусэлі, 6 лістапада 2018 года.

    ЕЎРАПЕЙСКІ ДАПАМОЖНІК ПА МЕДЫЯ-ПІСЬМЕННАСЦІ ДЛЯ РЭДАКЦЫЙ

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/0_155130_fe4d57b3_orig.jpg

    Еўрапейская федэрацыя журналістаў прымае ўдзел у новым праекце пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі, сумесна з Глабальнай сеткай рэдактараў (GEN вядучы партнёр), Асацыяцыяй выдаўцоў Партугаліі (APIm­pres­sa) і Форумам журналістаў і СМІ FJUM.

    Праект накіраваны на аднаўленне даверу да рэдакцый і прасоўванне медыяпісьменнасці. Гэта будзе дасягнута за кошт шэрагу «неканференцый» — канферэнцый з вялікай доляй гнуткасці, на якіх адбываецца шэраг дэбатаў адпаведна патрэбам і запытам удзельнікаў мерапрыемства.

    Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

    ЕФЖ адказвае за правядзенне другой неканферэнцыі, якая адбудзецца 6 лістапада 2018 года ў Брусэлі. Як журналісты ўзаемадзейнічаюць з карыстальнікамі медыя-кантэнту, як яны могуць дапамагчы спыніць распаўсюд дэзінфармацыі і якія інструменты могуць дапамагчы ім у гэтым? Вынікі гэтай сустрэчы лягуць у аснову распрацоўкі дапаможніка па медыяпісьменнасці, якімі будуць карыстацца рэдакцыі па ўсёй Еўропе.

    РЭГІСТРАЦЫЯ   

    З ‑за абмежаванай колькасці месцаў арганізатары просяць зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://www.surveymonkey.com/r/3KXSLGX

    Сакратарыят пакідае за сабой права адбору ўдзельнікаў. Будуць абраныя толькі прафесіяналы, якія маюць вопыт / цікавасць да пытанняў медыяпісьменнасці.

    • Апошні тэрмін рэгістрацыі — 1 кастрычніка 2018. 

    • Працоўная мова — англійская

    • Выдаткі на праезд і пражыванне будуць кампенсаваныя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    25.07.2024
    Акцэнты

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    Термин «дофаминовая яма» пришел из нейробиологии и был подхвачен психиатрией, а в последнее время просочился и в обыденную жизнь. Вместе с психологом Ольгой Осипович CityDog.io разобрался, что вообще такое дофамин, как он на нас влияет и к чему может привести.
    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці