Конкурс для фатографаў FUTURES Baltic Talents 2025 (дэдлайн — 5 студзеня)
10 снежня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
ISSP запрашае фатографаў, якія жывуць у Літве, Латвіі ці Эстоніі, падаць заяўкі на конкурс FUTURES Baltic Talents 2025.
Фатографам прапануюць удзел у FUTURES , прэстыжнай еўрапейскай фотаплатформе, прысвечанай падтрымцы новых талентаў у фатаграфіі. Тры аўтары будуць абраныя для далучэння да платформы ў 2025 годзе.
У конкурсе могуць удзельнічаць фатографы і фотамастакі з краін Балтыі (у тым ліку тыя, хто пераехаў) з 3–10 гадамі творчай практыкі і мінімум адной персанальнай выставай у партфоліё.
Платформа прапануе:
- грант 500 EUR
- нэтворкінг
- запрашэнне да ўдзелу ў сеткавых мерапрыемствах у верасні-кастрычніку 2025 (аплачваюцца выдаткі на праезд і пражыванне)
- доступ да дукацыйнай анлайн-платформы Magnum
- удзел у конкурсе на персанальную выставу
- прасоўванне ад FUTURES на сайце і ў соцсетках.
Дэдлайн падачы заявак — 5 студзеня 2025 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Ігар Карней сустракае новы год і свой дзень народзінаў у магілёўскім СІЗА
01.01.2025
Італія дамагаецца вызвалення журналісткі Чэчыліі Сала, арыштаванай у Іране
30.12.2024
«Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве
06.03.2024
Кіраўнік польскага МЗС патлумачыў, чаму сярод вызваленых па абмену няма Пачобута
02.08.2024