• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Глабальная канферэнцыя журналістаў-расследавальнікаў 2025 года

    Глабальная канферэнцыя журналістаў-расследавальнікаў — гэта найбуйнейшы ў свеце міжнародны сход журналістаў-расследавальнікаў. Праводзіцца з 2001 года раз на два гады. У 2025 годзе ўпершыню будзе праходзіць у Азіі — у малайзійскім Куала-Лумпуры.

    Канферэнцыя ўключае панэльныя дыскусіі, семінары і сесіі для абмену вопытам з вядучымі сусветнымі спецыялістамі ў галіне журналісцкіх расследаванняў і дата-журналістыкі. У праграме — метады пошуку ў інтэрнэце, лепшыя практыкі трансгранічнага супрацоўніцтва, а таксама парады і інструменты для СМІ ў выгнанні.

    Глабальная канферэнцыя журналістаў-расследавальнікаў адбудзецца 21–24 лістапада 2025 года ў Куала-Лумпуры, Малайзія.

    Арганізатары чакаюць, што больш за 1500 журналістаў прымуць удзел у больш чым 150 экспертных панэлях, семінарах і сустрэчах. 

    Міжнародная сетка журналістаў-расследавальнікаў запусціла сайт канферэнцыі, на якім можна сачыць за асноўнымі падзеямі, а таксама ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА для ўдзелу.

    Прыняць удзел у канферэнцыі могуць прафесійныя журналісты ці супрацоўнікі некамерцыйных, няўрадавых ці адукацыйных арганізацый, якія актыўна працуюць у падтрымку журналісцкіх расследаванняў і журналістыкі дадзеных. У мэтах бяспекі ўсе рэгістрацыі будуць правераны на адпаведнасць патрабаванням.

    GIJN прымае ідэі для агранізацыі дыскусій, семінараў і мітап-сесій, прысвечаных інструментам і тэхнікам правядзення журналісцкіх расследаванняў і журналістыкі дадзеных. Даслаць свае прапановы можна да 19 студзеня 2025 года.

    Працоўная мова канферэнцыі – англійская.

    Стыпендыі для ўдзелу ў канферэнцыі

    Удзел у канферэнцыі платны, але можна падаць заяўку на атрыманне стыпендыі.

    Увага! Дэдлайн падачы заяўкі на стыпендыю — 31 студзеня 2025 года.

    Па выніках стыпендыяты павінны альбо падрыхтаваць гісторыю, непасрэдна звязаную з канферэнцыяй, альбо зрабіць прэзентацыю для сваіх калег, заснаваную на ведах, атрыманых на канферэнцыі.

    Крытэрыі ўдзелу: 

    • могуць падавацца штатныя журналісты з краін, якія развіваюцца ці з краін з пераходнай эканомікай;
    • вопыт працы ў расследавальніцкай або журналістыцы дадзеных вітаецца;
    • прыярытэт журналістам з краін Глабальнага Поўдня ці з гістарычна недапрадстаўленых груп. Але калі вы не ў стане пакрыць выдаткі на ўдзел у канферэнцыі і пражываеце ў краіне, якая не ўваходзіць у гэты спіс, падаваць заяўку таксама можна.

    Больш інфармацыі пра стыпендыю – па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.