• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гранты на расследаванні ў экалагічнай журналістыцы (Да 1 лістапада)

     

    Журналісты, якія жадаюць працаваць над расследаваннямі ў галіне экалогіі і навакольнага асяроддзя, могуць падаць заяўку на гэтыя гранты.

    Цэнтр «GRID-Aren­dal» у супрацоўніцтве з Праграмай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па навакольным асяроддзі (UNEP) і нарвежскай фундацыяй для свабоднай прэсы і расследаванняў «SKUP» прапануе 2 гранты памерам 25 тыс. нарвежскіх крон (каля 3‑х тыс. даляраў ЗША) журналістам, якія плануюць у 2016 годзе ажыццявіць расследаванні арганізаваных злачынстваў у сферы навакольнага асяроддзя.

    Журналісцкія гісторыі могуць быць прысвечаны тэмам нелегальных і забароненых законамі:

    - лесанарыхтовак,

    - рыбалоўства,

    - палявання і гандлю дзікімі жывёламі,

    - здабычы карысных выкапняў,

    - звалцы, перавозу і гандлю таксічнымі адкідамі.

    Гранты прызначаны на пакрыццё выдаткаў на інфармацыйны пошук падчас журналісцкага расследавання (падарожжы, запісы інтэрв’ю з крыніцамі, дакументаванне рэчаіснасці і інш.).

    Кандыдаты мусяць даслаць: CV, 2 рэкамендацыйныя лісты і спасылкі на мінулыя публікацыі, план публікацыі (папярэднія даследаванні тэмы / напрацоўкі з даведачнай інфармацыяй пра праблему, уяўленнем пра стратэгію матэрыялу, яго герояў, месца дзеяння і г.д.).

    Заяўкі неабходна дасылаць на е‑мэйл: yemelin@grida.no (да Валянціна Ямеліна — прадстаўніка «GRID-Aren­dal»).

    Дэдлайн — 1 лістапада 2015 года.

    Падрабязнасці - тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    7 способов, которыми российский мессенджер Max следит за пользователями

    Max – это мессенджер, созданный российским холдингом VK по заказу российских властей. Его представляют как «национальную альтернативу» Telegram, What­sApp и другим популярным приложениям, которые в РФ заблокированы или ограничены. В августе Max неожиданно появился в топе беларуского Google Play. Однако пользоваться этим приложением небезопасно.
    07.10.2025
    Акцэнты

    Что важно знать о сторис в Telegram

    В этой статье рассказывается о безопасности сторис в Telegram: где сохраняются, как почистить, как смотреть анонимно и скрывать чужие «Истории» для своего аккаунта.
    04.02.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці