«ІншыЯ» шукаюць кантэнт-мэйкер_ку для запуску канала ў Тik-Tok (дэдлайн — 17 студзеня)
Некамерцыйная арганізацыя «ІншыЯ» шукае ў каманду новага чалавека, які будзе займацца каналам Тik-Tok.

Абавязкі:
- 
камунікаваць з падпісант_камі; 
- 
складаць кантэнт-план; 
- 
ствараць унікальныя відэа для канала; 
- 
ствараць відэа на базе існуючых інфа-матэрыялаў; 
- 
працаваць з медыя-стратэгіяй арганізацыі разам з камандай; 
- 
рыхтаваць штомесячныя справаздачы; 
- 
удзельнічаць у камандных сазвонах/сустрэчах. 
Патрабаванні:
- 
падзяляць каштоўнасці арганізацыі і разумее тэматыку, з якой мы працуем; 
- 
ведаць беларускі сектар НКА; 
- 
мець жаданне стаць часткай каманды і ўплываць на развіццё канала ў Tik-Tok; 
- 
вытрымліваць дэдлайны і адказна ставіцца да працы; 
- 
вольна валодаць беларускай мовай; 
- 
мець досвед працы з Tik-Tok ад 1 года; 
- 
добра валодаць рэдактарамі для стварэння відэа; 
- 
перавагай можа быць пражыванне ў Вільні (у мэтах бяспекі пажадана пражыванне па-за межамі Беларусі). 
Што прапануюць:
- 
працу з частковай занятасцю (40–50%); 
- 
экалагічную камунікацыю; 
- 
дыстанцыйную працу (таксама можна працаваць у офісе ў Вільні); 
- 
пачатак працы з 01.02.2023 (паступовае ўключэнне напрыканцы студзеня); 
- 
магчымасць уключацца ў іншыя кірункі дзейнасці арганізацыі. 
Водгук на вакансію можна адправіць па спасылцы
Дэдлайн — да 17 студзеня 2024 года ўключна.
Адабраныя кандыдат_кі да 20-га студзеня атрымаюць ліст з тэставым заданнем і запрашэнне на сумоўе. Па ўсіх пытаннях пішыце на пошту info@theothersby.org
 @bajmedia
                        @bajmedia