• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «ІншыЯ» шукаюць журналіст_ак

    Арганізацыя "ІншыЯ" (Вільнюс) шукаюць журналіст_ак для сумеснай працы па напаўненні сайта арганізацыі https://theothersby.org/ у 2023 годзе. 

    Місія арганізацыі - садзейнічанне развіццю інклюзіўнага ўзаемадзеяння паміж рознымі людзьмі, заснаванага на скразных каштоўнасцях (правы чалавека, інклюзія, гендарная роўнасць, экапрыязнасць).

    У гэтым годзе мы плануем абнаўленне нашага сайта не менш аднаго разу на тыдзень, пачынаючы з сакавіка. Мы хочам напаўняць сайт двума тыпамі матэрыялаў:

    Мы плануем запрасіць да супрацоўніцтва адразу некалькі журналістаў_ак, якія будуць рыхтаваць матэрыялы на сайт арганізацыі ў 2023 годзе. Першыя матэрыялы плануюцца да публікацыі ўжо ў пачатку сакавіка.

    Умовы:

    • дыстанцыйная праца, 

    • частковая занятасць,

    • як сумесны з арганізацыяй, так і самастойны пошук тэм і герояў/гераінь для матэрыялаў,

    • узгадненне тэм і герояў/гераінь з камандай арганізацыі,

    • напісанне матэрыялаў згодна з правіламі працы з тэксамі нашай арганізацыі,

    • заключэнне сэрвіснай дамовы і аплата на банкаўскі рахунак,

    • аплата за гатовы матэрыял, ганарар па выніках адбору заявак і сумоўя.

    Патрабаванні:

    • цікавасць да тэмы скразных каштоўнасцяў,

    • досвед працы з тэкстамі на тэму скразных каштоўнасцяў ці блізкай тэматыцы,

    • выдатны ўзровень валодання беларускай і/альбо рускай мовамі,

    • празрыстая і адказная камунікацыя з камандай арганізацыі,

    • здольнасць прытрымлівацца дэдлайнаў,

    • гатоўнасць да доўгатэрміновага супрацоўніцтва.

    Калі ласка, адразу запаўняйце анкету, калі маеце цікавасць да супрацоўніцтва з намі і гатовыя ўключыцца ў працу ўжо напрыканцы лютага (прыкладна пачынаючы з 20‑х лічбаў лютага). Мы будзем рады сумеснай працы з вамі па прасоўванні скразных каштоўнасцяў!

    Крайні тэрмін запаўнення формы — нядзеля 19 лютага (уключна).

    Пытанні адносна вакансіі можна накіроўваць на пошту info@theothersby.org з пазнакай «Вакансія журналіст_кі».

    Адгукнуцца на вакансію

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026
    Акцэнты

    Трэнінг у Беластоку «Што можна і нельга журналісту ў Польшчы» (рэгістрацыя да 20 траўня)

    Калі вы працуеце ў беларускім медыя ў Польшчы і хочаце лепш разумець, як не парушаць нормы права, — БАЖ запрашае на двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Што можна і нельга журналісту ў Польшчы».
    14.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.