Супрацоўнік па камунікацыях у штаб-кватэру ў Будапешце (дэдлайн — 19 чэрвеня)
Еўрапейскі інстытут інавацый і тэхналогій (EIT — орган ЕС) шукае спецыяліста ў сваю штаб-кватэру ў Будапешце для падтрымкі буйных інфармацыйных кампаній і стварэння кантэнту.

Будапешт. Фота: БАЖ
Умовы:
- Канкурэнтны заробак ад €3 700 да €5 400 брута на месяц (выплачваецца ў форынтах па фіксаваным курсе).
- Прадастаўляецца працоўны ноўтбук і магчымасці для навучання.
- Поўная занятасць (40 гадзін на тыдзень), кантракт да 31 снежня 2026 года з магчымасцю падаўжэння на 6 месяцаў.
Крытэрыі:
Вышэйшая адукацыя (дыплом ад 3 гадоў навучання), ад 3 гадоў вопыту ў камунікацыях і выдатная англійская мова (ад C1). Вопыт у структурах ЕС або кіраванні праектамі будзе плюсам.
Што рабіць:
- Весці камунікацыйныя кампаніі для мерапрыемстваў (напрыклад, EIT Awards),
- пісаць навіны для сайта і сацсетак,
- ствараць візуалы,
- маніторыць СМІ,
- дапамагаць у арганізацыі сустрэч.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Дэдлайн: 19 чэрвеня 2026 года, 23:59.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў