Амбасада Вялікабрытаніі шукае спецыяліста па лічбавых медыя
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Амбасада Вялікабрытаніі ў Вільні шукае чалавека, які будзе кіраваць сацыяльнымі сеткамі і ствараць кантэнт, накіраваны на рускамоўную аўдыторыю. Гэта праца для тых, хто прафесійна валодае рускай і англійскай мовамі, мае досвед у SMM і мае дазвол на жыхарства ў Літве.

Гэта пазіцыя падпарадкоўваецца супрацоўніку па стратэгічных камунікацыях і ўваходзіць у склад больш шырокага аддзела прэсы і грамадскіх сувязей. Каманда цесна супрацоўнічае з калегамі па палітычных пытаннях, офісам пасла і камунікацыйнымі камандамі, якія базуюцца ў Лондане, каб своечасова ствараць і распаўсюджваць дакладны і цікавы лічбавы кантэнт, які дасягае расійскай аўдыторыі.
Што трэба рабіць:
- ствараць і публікаваць кантэнт для сацыяльных сетак амбасады,
- весці каналы ў Telegram, VK, Instagram, Facebook і X,
- рыхтаваць візуальны кантэнт,
- аналізаваць эфектыўнасць камунікацый,
- каардынаваць мультымедыйныя праекты.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- свабоднае валоданне рускай і англійскай мовамі (С1),
- досвед вядзення сацыяльных сетак і digital-камунікацый,
- навыкі працы з Canva,
- моцныя навыкі капірайтынгу і рэдагавання.
Умовы:
- заробак 3240 еўра брута + бонусы;
- поўная стаўка;
- гібрыдны фармат працы ў Вільні (афлайн і анлайн);
- 22 дні штогадовага адпачынку;
- доступ да праграм навучання Службы камунікацый урада Вялікабрытаніі і праграм развіцця;
- медыцынскае страхаванне, увага да псіхічнага здароўя супрацоўнікаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў