• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Як НДА сябраваць з медыямі» (дэдлайн — 16 кастрычніка)

    Нягледзячы на ​​складаныя і крызісныя часы, беларускі грамадскі сектар працягвае працаваць. Але як пры гэтым НДА ўзаемадзейнічаць з беларускімі медыямі: каму пісаць, як дагрукацца да рэдакцый, як прасоўваць свае прадукты і праекты?

    Запрашаем на вэбінар «Як НДА сябраваць з медыямі» PR-спецыялістаў і супрацоўнікаў НДА, якія хочуць наладзіць больш эфектыўную камунікацыю, а таксама ўсіх тых, хто займаецца прасоўваннем ініцыятыў, адвакатаваннем сацыяльных праблем і шукае дзейсныя спосабы зрабіць сваю працу прыкметнай.

    Вэбінар пройдзе 17 кастрычніка, з 18:00 да 20:30 па Вільні, 17:00–19:30 па Варшаве, 19:00–21:30 па Тбілісі у рамках анлайн-курса «Эфектыўныя камунікацыі для НДА і медыяў», які Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць сумесна з Фондам ім. Фрыдрыха Эберта.  

    Пагаворым пра ўсё:

    – пра болі, складанасці і патрэбы;

    – як будаваць сваю працу (і пры чым тут інфармацыйная стратэгія);

    – як на працэсы ўплывае нэтворкінг (і як яго выбудоўваць);

    — якія ёсць прылады для працы са СМІ (працоўныя);

    — пытанні бяспекі.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдлайн падачы заявак 16 кастрычніка, 18:00 па Вільні. Тым, хто ўжо ўдзельнічае ў курсе, рэгістравацца на вэбінар, не трэба.

    Запрашэнне і спасылку на вэбінар вы атрымаеце на сваю паштовую скрыню за дзень і за гадзіну да пачатку вэбінара.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці