Рэгістрацыя на III Кангрэс па палітвязняволеных у Беларусі (дэдлайн для медыя — да 30 красавіка)
Аб’яўленая рэгістрацыя на ІІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause, які распачнецца 19 траўня ў Познані з мерапрыемства пра рэпрэсаваную моладзь і працягнецца 21 траўня ў Вільні. Для прэсы патрабуецца акрэдытацыя.

21 траўня будзе прысвечаны памяці Вітольда Ашурка і ўсім, хто застаецца за кратамі.
«Праз літаратуру і мастацтва мы зазірнём за турэмныя муры, каб адчуць маштаб рэпрэсій і моц салідарнасці, якая злучае палітвязняволеных між сабой і з вольным светам», — заяўляюць арганізатары.
Другі дзень Кангрэса стане пляцоўкай для стартэгічнага пераходу ад фіксацыі злачынстваў да канкрэтных дзеянняў. Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць метады праваабарончай працы ва ўмовах тэрору, «крохкую этыку» дапамогі і ацэняць эфектыўнасць міжнароднага ўплыву на рэжым у Беларусі. Гэта прастора для прафесійнага дыялогу праваабаронцаў і палітыкаў перад выклікамі часу.
Асобнае месца ў праграме зоймуць дыскусіі ў фармаце fishbowl, г. зн. з удзелам публікі, дзе разам абмяркуем этыку дапамогі палітзняволеным і іх сем’ям, а таксама ролю беларускай дыяспары ў падтрымцы рэпрэсаваных.
АТРЫМАЦЬ АКРЭДЫТАЦЫЮ
Увага! Калі рэдакцыя плануе прысутнічаць камандай, форму павінны запаўняць усе яе ўдзельнікі/-цы. Паспейце запоўніць рэгістрацыю да да 30 красавіка 2026 года.
Для жадаючых стаць удзельнікам Кангрэса, неабходна запоўніць асобную ФОРМУ да 11 траўня 2026 года.
Мерапрыемства арганізуе Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы сумесна з Офісам Святланы Ціханоўскай пры падтрымцы чэшскага прадстаўніцтва нямецкага фонду Rosa Luxemburg Stiftung і ў супрацоўніцтве з партнёрскімі арганізацыямі.
@bajmedia