• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Kometa Fellows: грошы на журналісцкі або фатаграфічны праект (дэдлайн — 31 ліпеня)

    Часопіс Kometa Fel­lows падтрымлівае амбітныя палявыя праекты ў сферы журналістыкі, дакументальнай фатаграфіі і літаратурнага нон-фікшну. У першым конкурсе 2026 года шукаюць праекты на тэмы дэзынфармацыі і войнаў наратываў, а таксама палітычных і сацыяльных зменаў у краінах Заліва.

    Фота: Kari Alfon­so / pexels.com

    Для каго: журналісты(-кі), пісьменнікі(-цы), дакументальныя фатографы(-кі) і фотажурналісты(-кі) — без абмежаванняў па грамадзянстве, месцы жыхарства або ўзросце.

    Прэс-карта не патрабуецца.

    Можна падавацца індывідуальна або ў пары. У выпадку сумеснай заяўкі абодва аўтары павінны адпавядаць крытэрыям праграмы.

    Не могуць падавацца:

    • Юрыдычныя асобы, агенцыі, прадакшн-кампаніі, асацыяцыі і калектывы;
    • Пастаянныя супрацоўнікі(-цы) рэдакцый, калі праект робіцца ў межах іх асноўнай працы;
    • Пераможцы папярэдняга цыклу Kometa Fel­lows;
    • Праекты, якія ўжо завершаныя або амаль завершаныя;
    • Праекты з ужо падпісаным выдавецкім або прадакшн-кантрактам;
    • Праекты, вытворчыя выдаткі якіх ужо цалкам пакрытыя іншым фінансаваннем;
    • Праекты, дзе асноўны тэкст або выявы створаныя ШІ.

    Пра праграму

    Kometa Fel­lows — праграма падтрымкі аўтараў(-ак), якія дакументуюць сучасную рэальнасць у кантэкстах вайны, цэнзуры або моцных палітычных і сацыяльных напружанняў.

    Праграма фінансуе не гатовую працу, а палявы і вытворчы этап арыгінальнага журналісцкага, фатаграфічнага або літаратурнага праекта.

    Тэмы першага конкурсу 2026 года:

    • Дэзынфармацыя і войны наратываў;
    • Палітычныя і сацыяльныя трансфармацыі ў краінах Заліва.

    Фармат можа быць вольным: рэпартаж, расследаванне, фатаграфічны праект, карэспандэнцыя, наратыўнае эсэ, гібрыдны праект або іншая форма дакументальнага выказвання.

    Праект павінен быць звязаны з сучаснымі падзеямі і працэсамі, а не з гістарычнымі падзеямі далёкага мінулага.

    Прапануецца:

    • Фінансаванне 10 000 еўра на праект;
    • Гадавы тэрмін для рэалізацыі;
    • Супраца з рэдакцыяй Kometa;
    • Публікацыя праекта ў Kometa — цалкам або часткова.

    Дапускаецца дапаможнае выкарыстанне ШІ — напрыклад, для перакладу, пошуку літаратуры, брэйнштормінгу, карэктуры або фарматавання падрыхтоўчых матэрыялаў. Гэта трэба пазначыць у заяўцы.

    Забаронена выкарыстоўваць ШІ для стварэння фінальных тэкстаў або выяў, якія падаюцца як вынік праекта.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.