• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс фотаздымкаў Allard Prize (дэдлайн — 1 траўня)

    Фотаздымкі павінны адлюстроўваць глабальныя праблемы грамадства (барацьбу з карупцыяй, тэму парушэння правоў чалавека і барацьбы з гэтым).

    Конкурс фатаграфій Allard Prize праводзіцца кожныя паўгода. Працы можна падаць на працягу ўсяго года. Хутка будуць называць пераможцаў сярод аўтараў фотаздымкаў, якія былі дасланыя арганізатарам да 1 траўня 2023 года.

    Прэмія Аларда, заснаваная ў 2012 годзе, з’яўляецца адной з найбуйнейшых у свеце прэмій, прысвечаных барацьбе з карупцыяй і абароне правоў чалавека.

    Форма падачы заявак размешчана на старонцы фотаконкурсу Allard Prize Pho­tog­ra­phy Com­pe­ti­tion.

    Умовы: 

    Удзельнікі могуць прадставіць максімум чатыры фатаграфіі ў кожным цыкле.

    Фотаздымкі, якія прадстаўляюцца, павінны быць лічбавымі фатаграфіямі, прадстаўленымі на самым высокім узроўні.  Шырыня гарызантальных відарысаў павінна быць не менш за 1180 пікселяў, вертыкальныя выявы павінны быць не менш за 740 пікселяў у вышыню. Фатаграфія не павінна мець рамак. У назве файла павінна быць імя фатографа.

    Прыз:

    У якасці пераможцаў могуць назваць да шасці фотаздымкаў.

    Кожны ўдзельнік-пераможца атрымае 1000 канадскіх долараў.

    Фатаграфіі пераможцаў будзуць размешчаны на сайце Allard Prize з кароткім апісаннем і пазначэннем імя аўтара. 

    Умовы конкурсу (на ангельскай мове)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Акцэнты

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    Термин «дофаминовая яма» пришел из нейробиологии и был подхвачен психиатрией, а в последнее время просочился и в обыденную жизнь. Вместе с психологом Ольгой Осипович CityDog.io разобрался, что вообще такое дофамин, как он на нас влияет и к чему может привести.
    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці