• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс грантаў на правядзенне даследаванняў (у тым ліку і на медыя, да 1 чэрвеня)

    Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў рамках праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» аб'яўляе конкурс грантаў на правядзенне даследаванняў у сферы сацыяльна-гуманітарных навук, права, эканомікі, медыядаследаванняў, мастацтва і т.п. Тэматычны фокус даследаванняў — Беларусь у кантэксце палітычных рэпрэсій і вайны ва Украіне.

    Канчатковым вынікам даследавання павінна стаць справаздача або артыкул, прызначаны для публікацыі ў навуковым выданні, аб’ёмам не менш за 0,7 аўтарскага ліста.

    Памер гранта складае 2500 еўра, у 2022 годзе будзе размеркавана не больш за 35 грантаў.

    Дэдлайн падачы заявак – 1 чэрвеня 2022 года.

    Хто можа падаць заяўку

    Заяўкі прымаюцца ад даследчай групы «ментар/ментарка — студэнт/студэнтка ці аспірант/аспірантка»*. Такі фармат прадугледжвае папярэдні пошук навуковых партнёраў і партнёрак і распрацоўку канцэпцыі даследавання.

    Мэтавая аўдыторыя — бакалаўры 3–4‑га курсаў, магістранты і магістранткі, аспіранты і аспіранткі, выкладчыкі і выкладчыцы, а таксама навуковыя супрацоўнікі і супрацоўніцы, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

    Заяўка павінна ўключаць

    1) CV студэнта/студэнткі і ментара/ментаркі

    2) спіс публікацый

    3) графік правядзення і канцэпцыю даследавання з указаннем роляў суаўтараў і суаўтарак

    4) матывацыйны ліст з інфармацыяй аб факце звальнення/адлічэння па палітычных матывах

    Падрабязнасці…

    Форма заяўкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці