• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс на лепшы матэрыял аб клімаце і экалогіі (да 30 кастрычніка)

    Запрашаем журналістаў і журналістак, якія пішуць на тэмы ўстойлівага развіцця, энергаэфектыўнасці і экалогіі прыняць удзел у конкурсе артыкулаў. Пераможцы збяруцца на двухдзённым міжнародным медыя-трэнінгу ў Малдове.

    Да ўдзелу ў конкурсе прымаем артыкулы або навінныя сюжэты на тэму ўстойлівага развіцця, энергаэфектыўнасці, экалогіі, змякчэння наступстваў змены клімату ў межах ініцыятывы ЕС “Пагадненне мэраў — Усход”.

    ШТО ЧАКАЕ ПЕРАМОЖЦАЎ?

    Пять адабраных удзельнікаў з Беларусі паедуць на медыя-трэнінг для журналістаў краін Усходняга партнёрства ў Малдову. Ён адбудзецца напрыканцы лістапада 2017 года. Падчас мерапрыемства вы зможаце пазнаёміцца і абмяняцца досведам з сваімі замежнымі калегамі ды даведацца пра перадавыя праекты ў сферы ўстойлівага развіцця ў межах ініцыятывы “Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі”.

    ЯКІЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПУБЛІКАЦЫЙ?

    Калі Вы прадстаўляеце друкаваны або інтэрнет-рэсурс, тады просім адправіць нам арыгінальны артыкул на рускай мове у фармаце Word (колькасць знакаў без прабелаў – да 7000). Калі Вы з радыё або тэлебачання, тады просім адправіць нам аўдыёзапіс або відэаролік, а таксама расшыфраваны тэкст  запісу на рускай мове ў фармаце Word.

    Матэрыялы павінны быць падрыхтаваныя спецыяльна для гэтага конкурсу.

    У сваёй заяўцы на удзел пазначце сваё поўнае імя ды псеўданім (калі ёсць), пасаду, назву рэсурса, а таксама электронную пошту і нумар тэлефона.

    Вашыя заяўкі і публікацыі чакаем да 30 кастрычніка 2017 года па наступных электронных адрасах: Таццяна Дзеравянкіна (tatiana.derevyankina@eumayors.eu), Іван Шчадранок (ivan.shchadranok@eumayors.eu) і Антон Раднянкоў (radniankou@eu-belarus.net).

    Вынікі конкурса будуць абвешчаныя не пазней 6 лістапада 2017 года на сайце “Пагаднення мэраў — Усход” і старонцы праекта ў Face­book. Пераможцаў праінфармуюць індывідуальна.

    Поўныя ўмовы конкурсу даступныя тут.

    АБ ІНІЦЫЯТЫВЕ «ПАГАДНЕННЕ МЭРАЎ – УСХОД»

    Ініцыятыва ЕС “Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі” аб’яднала тысячы мясцовых і рэгіяналных муніцыпалітэтаў па ўсім свеце, добраахвотна ўзяўшых на сябе абавязкі па рэалізацыі кліматычных ды энергетычных мэтаў ЕС на іх тэрыторыі. У 2011 годзе ў рамках праекта «Пагадненне мэраў – Усход» да ініцыятывы далучыліся краіны Усходняга партнёрства, у тым ліку і Беларусь. Падпісанты Пагаднення Мэраў зараз абавязваюцца скараціць выкіды СО2 ня менш, чым на 30% да 2030 года. На дадзены момант Пагадненне падпісалі 29 беларускіх гарадоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Телеграм‑бот «Глаз бога» и «Магнит». Как милиционеры пробивают телефонные номера, почты и адреса беларусов

    07.09.2023
    Акцэнты

    Какую информацию о нас хранят телеграм‑боты, чем они опасны и как удалить их из аккаунта? Отвечают эксперты

    Какие данные хранят о пользователях телеграм-боты? Как правильно удалить их из своего аккаунта? Как отличить настоящий бот от фейкового? «Медиазона» отвечает на эти вопросы вместе с разработчиком партизанского телеграма и одним из участников объединения «Киберпартизаны».
    21.08.2023
    Акцэнты

    Силовики пишут белорусам за границей в Telegram. Какие настройки мессенджера помогут защитить приватность?

    С начала текущего года силовики (или люди, выдающие себя за них) все чаще пишут белорусам за границей в мессенджерах. Обычная их цель — уговорить или заставить собеседников вернуться в страну. «Зеркало» рассказывает, как настроить Telegram так, чтобы незнакомый человек не мог вам написать.
    17.04.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці