• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Курс для маладых журналістаў «Майстэрства пераканання» (дэдлайн — 10 студзеня)

    Беларускі дом у Варшаве ладзіць афлайн-курс па стратэгіях камунікацый. Запрашаюць маладых журналістаў і журналістак, якія працуюць з тэмамі місінфармацыі, дэзінфармацыі і раскрыццём фэйк-ньюс.

     Гэты аўтарскі адукацыйны курс Аляксея Бурносенкі падрыхтаваны спецыяльна для Беларускага Дома. Аляксей Бурносенка — карпаратыўны кансультант і бізнэс-трэнер з ухiлам на тэхніках перамоваў, камунікацыі і прэзентацыі. Спецыяліст па падрыхтоўцы спікераў TEDx Min­sk і TEDx War­saw. У гэтай працы з 1999 года, правёў больш за 20 000 трэнінг гадзін ў Еўропе, Азіі і Амерыцы. Сертыфікаваны трэнер праграмы Еўрапейскага Саюза Eras­mus+, сябра Inter­na­tion­al Train­ers Guild, сертыфікаваны коучінг-спецыяліст. 

    На курсе ўдзельнікі:

    • вывучаць асноўныя тэхнікі пераканання апанента падчас перамовы ці прамовы;

    • даведаюцца пра метады апрацоўкі непагадненняў;

    • атрымаюць інфармацыю пра пабудову пераканаўчай прамовы;

    • пазнаёмяцца з асноўнымі памылкамі падчас пераканання;

    • разгледзяць прыклады сучаснай місінфармацыі і дэзінфармацыі і іх выкарыстанне дзеля прапаганды.

    Дзе: Беларускі дом у Варшаве

    Калі: з 24 студзеня 2024 года, па аўторках з 18:00 да 21:00.

    Таксама плануецца анлайн-трансляцыя курса.

    Дэдлайн заявак: 10 студзеня 2024 года.

    Падаць заяўку можна па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Видели «звездочки» под постами в телеграм-каналах? Вот чем они могут быть опасны

    Пользователи Telegram могут оставлять «звезды» в качестве реакций в каналах. Правда, специалисты по кибербезопасности предупреждают: это может раскрыть ваши данные. «Зеркало» рассказывает, как пользоваться новой функцией и сохранить свою анонимность.
    07.10.2024
    Акцэнты

    Что важно знать о сторис в Telegram

    В этой статье рассказывается о безопасности сторис в Telegram: где сохраняются, как почистить, как смотреть анонимно и скрывать чужие «Истории» для своего аккаунта.
    04.02.2025
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці