• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяніс Місюля: Як прыдумаць айдэнтыку, якая прыносіць прыбытак? (22 красавіка, Вільня)

    22 красавіка ў 18:00 у Сreate­Cul­ture Space адбудзецца лекцыя пра айдэнтыку ад беларускага брэндолага, заснавальніка агенцтва MOLOKO Дзяніса Місюлі.

    Дзяніс Місюля айдэнтыка

    Арганізатары плануюць серыю лекцый ад ўладальніка дзвюх узнагарод Еўрапейскай прэміі дызайна і камунікацый Red Dot у галіне брэнд-камунікацый, узнагарод Crys­tal Adstars і Muse Plat­inum Дзяніса Місюлі

    Першая лекцыя, 22 красавіка, будзе прысвечана тэме айдэнтыкі. Як прыдумаць такую, якая прынясе прыбытак і атрымае ўзнагароду на Red Dot Design Award?!

    Дзяніс раскажа пра тое, чаму ў аднаго брэнда ёсць ідэя, а ў іншага яе ніхто не заўважае. У межах лекцыі вы атрымаеце практычныя парады, як шукаць і развіваць ідэі для брэндаў і як рабіць іх рабочымі, а значыць прыбытковымі.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Калі: 22 красавіка, 18:00. Уваход вольны

    Дзе: Cre­ate­Cul­ture Space, Karmelitų gatvė 5

    Мова івэнта: RU

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 траўня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    14.04.2026

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.