• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрытая лекцыя журналіста Аляксандра Чарнухі «Чаму аўдыторыя данаціць «Міністэрству сепультуры»?

    Аляксандр Чарнуха правядзе 3 верасня ў Варшаве адкрытую лекцыю. У ёй журналіст і аўтар музычнага каналу «Міністэрству сепультуры» раскажа, як стварыў «сваю тусоўку» навокал медыя і чаму яна гатовая яго падтрымліваць.

    Пра што будуць гаварыць падчас лекцыі:

    • Чым кам’юніці адрозніваецца ад гледачоў.
    • Як зразумець, што людзі захочуць паглядзець? Поспехі і правалы «Міністэрства».
    • Што штурхае гледачоў плаціць праекту.
    • Як прасіць данаты: рэгулярнасць, інфанагоды.
    • Якую частку бюджэту праекта сёння пакрываюць данаты.
    • Як распрацаваць фарматы, брэндынг і tone of voice.

    Калі: 3 верасня (чацвер), 18:00. Афлайн у Варшаве + анлайн у Zoom.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Хто такі Аляксандр Чарнуха?

    Аляксандр Чарнуха працаваў журналістам і рэдактарам у выданні Onlin­er, адкуль сышоў пасля падзей 2020 года. Пасля быў цімлідам капірайтараў і сцэнарыстаў у Wargam­ing. Запусціў два Youtube-каналы («Міністэрства сепультуры», «Сепультура Alive»), апублікаваў дзве мастацкія кнігі («Свінні», «Гвалт»).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.