• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародная прэмія Global Shining Light Award для журналістаў-расследавальнікаў (дэдлайн — 28 лютага)

    Міжнародная сетка журналістаў-расследавальнікаў (GIJN) прымае заяўкі на конкурс «Праліваючы святло» (Glob­al Shin­ing Light Award). Узнагароду прысуджаюць за расследаванні ў краінах, якія развіваюцца, або ў краінах з пераходнай эканомікай.

    Пераможцы атрымаюць 2500 долараў ЗША і запрашэнне на Глабальную канферэнцыю журналістаў-расследавальнікаў у лістападзе 2025 года ў Куала-Лумпуры, Малайзія.

    У конкурсе дзве намінацыі:

    • малыя і сярэднія СМІ (са штатам да 20 чалавек, у тым ліку фрылансераў);
    • буйныя медыі (са штатам больш за 20 чалавек).

    Умовы ўдзелу

    Прэмію можа атрымаць журналіст, каманда журналістаў ці СМІ, якія правялі і апублікавалі (выпусцілі ў эфір), незалежнае журналісцкае расследаванне, якое адпавядае такім крытэрам:

    • Расследаванне звязана з краінамі, якія развіваюцца або краінамі пераходнага перыяду.
    • Было апублікавана ў перыяд з 1 студзеня 2023 года да 31 снежня 2024 года.
    • Адпавядае жанру журналісцкага расследавання.
    • Раскрывае праблему, неправамерныя дзеянні ці карупцыйную схему, якія ўяўляюць сур’ёзную пагрозу грамадскаму дабру.
    • Праводзілася пад пагрозай арышту, смерці, пазбаўлення волі, насілля ў дачыненні да саміх журналістаў або членаў іх сем’яў, або суправаджалася ціскам і запалохваннем.

    Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 28 лютага 2025 года.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Удзельнікі павінны даслаць спасылку да расследаванне або загрузіць яго на Google Dri­ve або Drop­box і адправіць спасылку на shininglightaward@gijn.org.

    Для матэрыялаў не на англійскай мове неабходна дадаць пераклад ці падрабязнае апісанне па-англійску.

    Больш інфармацыі тут

     

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці