МОСТ+: праграма мабільнасці для мэтавых кантактаў паміж людзьмі
MOST+ пакрывае дарожныя выдаткі для ўдзелу ў стажыроўках, канферэнцыях, форумах і іншых прафесійных мерапрыемствах, а таксама для распрацоўкі сумесных праектаў паміж беларускімі спецыялістамі і іх калегамі з краін Еўрапейскага саюза.
Заяўку на атрыманне гранта могуць падаць спецыялісты, якія працуюць у наступных шасці сферах:
-
Грамадства (грамадзянская супольнасць, правы чалавека і СМІ)
-
Культура (у шырокім разуменні, у тым ліку турызм, культурныя і крэатыўныя індустрыі)
-
Бізнэс (малы і сярэдні бізнэс, інавацыйны бізнэс, у тым ліку IT)
-
Адукацыя (пазафармальная і неакадэмічная, уключаючы бесперапынную адукацыю на працягу ўсяго жыцця)
-
Ахова здароўя
-
Устойлівасць (арганічнае земляробства, абарона навакольнага асяроддзя, устойлівая энергетыка)
Хто можа падаваць заяўкі?
-
Вы павінны быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 гадоў.
-
Вы павінны быць спецыялістам, які працуе ў адной з шасці пералічаных вышэй абласцей.
-
Не прымаюцца заяўкі ад заяўнікоў, якія займаюцца названай дзейнасцю у якасці хобі.
-
Не прымаюцца заяўкі ад студэнтаў, якія яшчэ не скончылі навучанне і не атрымалі прафесію.
-
Вы можаце падаць заяўку індывідуальна ці ў складзе групы да пяці заяўнікоў.
-
Вашай краінай пражывання можа быць Беларусь ці любая іншая краіна.
-
Краіна пражывання — гэта краіна, якую заяўнік лічыць краінай свайго сталага жыхарства.
Не прымаюцца заяўкі ад фізічных асоб і супрацоўнікаў устаноў, якія падпадаюць пад рашэнні Савета міністраў замежных спраў ЕС датычна Рэспублікі Беларусь і пад адпаведныя санкцыі, накладзеныя на фізічных асоб і арганізацыі.
Якія паездкі падтрымліваюцца праграмай MOST+?
З дапамогай гранта на забеспячэнне мабільнасці вы можаце наведаць краіны ЕС з мэтай:
• Усталяваць партнёрскія адносіны ў сваёй прафесійнай сферы і пашырыць свае міжнародныя прафесійныя кантакты
• Распрацаваць сумесныя праекты
• Паўдзельнічаць у канферэнцыях, кангрэсах, форумах, міжнародных мерапрыемствах, іншых галіновых мерапрыемствах
• Паўдзельнічаць у вучэбна-азнаямленчых паездках і візітах па абмене досведам
• Прыняць удзел у стажыроўцы. Ваша паездка павінна быць непасрэдна звязана са сферай вашай прафесійнай дзейнасці.
Ваша паездка павінна садзейнічаць прафесійнаму росту. Удзел павінен быць актыўным (напрыклад, прэзентацыя, а не проста ўдзел у мерапрыемстве). Вашая паездка павінна прынесці карысць і стаць крыніцай інфармацыі для іншых беларускіх спецыялістаў з вашай сферы.
Вы можаце падаваць заяўкі ў пяці катэгорыях, у залежнасці ад працягласці і фармату запланаванай паездкі (уключаючы час у дарозе):
• Катэгорыя 1 / Кароткатэрміновыя паездкі: вучэбна-азнаямленчыя паездкі, паездкі для абмену досведам, удзел у міжнародных мерапрыемствах, наладжванне сувязей і інш., ад 3 да 7 дзён.
• Катэгорыя 2 / Доўгатэрміновыя паездкі: стажыроўка ад 14 да 30 дзён.
• Катэгорыя 3 / Шматэтапная мабільнасць: мабільнасць у некалькі краін ці некалькі этапаў: ад 6 да 21 дня.
• Катэгорыя 4 / Візіт еўрапейскіх партнёраў: візіты працягласцю ад 3 да 6 дзён.
• Катэгорыя 5 / Анлайн-мабільнасць: удзел у прафесійных мерапрыемствах у рэжыме анлайн.
Якія краіны можна наведваць?
Мэтавымі краінамі праграмы MOST+ з’яўляюцца краіны Еўрапейскага Саюза: Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія і Швецыя.
Як падаць заяўку на грант?
Вы павінны падаць заяўку на грант на забеспячэнне мабільнасці праз анлайнплатформу MOST+ на партале падачы заявак Гётэ-Інстытута (GAP) .
Неабходныя суправаджальныя дакументы:
Дадатак 1 «Запрашэнне ад прымаючай арганізацыі, праграма канферэнцыі або іншае пацвярджэнне наяўнасці праграмы паздкі» (па адным запрашэнні ад кожнай прымаючай арганізацыі);
Дадатак 2 «Рэзюмэ» – скарыстайцеся гэтым узорам;
Дадатак 3 «Дазвол выплачваць грант на забеспячэнне мабільнасці па праграме MOST+ трэцім асобам» (калі патрабуецца, скарыстайцеся гэтым узорам).
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ТУТ
Пытанні датычна праграмы мабільнасці накіроўвайце па электроннай пошце: infomobility@goethe.de