Прэс-клуб Беларусь і Deutsche Welle Akademie аб’яўляюць набор ментараў (дэдлайн — 23 лютага)
                         Беларуская асацыяцыя журналістаў                    
                
                            Калі ў вас ёсць медыякампетэнцыі і жаданне дапамагчы, гэта ваш шанец стаць часткай значнага праекту.

Прыярытэтныя напрамкі:
- аўдыёпрадакшн;
 - відэапрадакшн;
 - кантэнт-аналіз;
 - сторытэлінг;
 - дата-журналістыка;
 - расследавальніцкая журналістыка.
 
Кожны ментар будзе курыраваць адзін або некалькі праектаў. Чаканы час працы над адным праектам складае 10 працоўных дзён ці 80 гадзін.
Падаць заяўку на email academy@press-club.pro.
У лісце пазначце:
- тэма ліста: «Space for Freedom. Ментарства»;
 - чаканае ўзнагароджанне за дзень ці гадзіну працы;
 - прафесійнае рэзюмэ;
 - напрамак, з якім вы б хацелі працаваць.
 
Праграма Space for Freedom фінансуецца Федэральным міністэрствам замежных спраў Германіі ў рамках Ініцыятывы Ханны Арэндт і прапануе прафесійную падтрымку беларускім журналістам, якія працуюць над сваімі праектамі за мяжой.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў