• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Набор на кінатрэнінг «Неігравое кіно па правах чалавека» (дэдлайн — 11 кастрычніка)

    24-29 кастрычніка ў Вільнюсе некамерцыйная недзяржаўная праваабарончая арганізацыя «Прававая Ініцыятыва» правядзе кінатрэнінг, падчас якога можна будзе зняць дакументальны фільм пра правы чалавека.

    Мэта трэнінгу — пазнаёміць удзельнікаў і ўдзельніц з відамі неігравога (дакументальнага) кіно і навучыць неабходным інструментам для стварэння неігравога кіно. Удзельнікі і ўдзельніцы ў камандах па 2–3 чалавекі самастойна створаць невялікі неігравы фільм аб правах чалавека.

    Трэнінг падыходзіць усім, хто хоча здымаць фільмы, цікавіцца правамі чалавека ці шукае новыя фарматы для папулярызацыі важных тэм.

    На трэнінгу абяцаюць
    • Пагрузіць у тэму правоў чалавека
    • Пазнаёміць з відамі негульнявога кіно
    • Распавесці пра набор прылад дакументаліста
    • Навучыць здымаць і змантаваць уласны фільм

    Апроч гэтага будуць праведзены майстар-класы па:
    • Асновам аператарскага майстэрства
    • Працы з гукам
    • Асвятленню
    • Мантажу і стварэнню тытраў

    Усе выніковыя фільмы будуць размешчаны на канале «Прававой Ініцыятывы».

    Такім чынам удзельнікам прапануюць не толькі атрымаць па заканчэнні трэнінгу гатовы прадукт, але і займець штуршок у яго прасоўванні.

    Фармат: афлайн. Усім удзельнікам будзе забяспечана пражыванне і харчаванне.

    Дзе: Вільнюс. Аднак арганізатары не могуць зрабіць візавую падтрымку і аплаціць праезд.

    РЭГІСТРАЦЫЯ да 23:59 11 кастрычніка 2023. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    Что важно знать о сторис в Telegram

    В этой статье рассказывается о безопасности сторис в Telegram: где сохраняются, как почистить, как смотреть анонимно и скрывать чужие «Истории» для своего аккаунта.
    04.02.2025
    Акцэнты

    Telegram хранит данные о бывших подписках, их могут получить силовики. Как себя защитить?

    При экспорте данных аккаунта Telegram мессенджер показывает в том числе каналы и группы, из которых пользователь уже вышел. На это обратил внимание канал «П‑Телеграм и кибербезопасность», который принадлежит «Киберпартизанам». «Зеркало» показывает, как это работает, и рассказывает, как позаботиться о своей безопасности.
    03.12.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці