• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыі для беларускіх студэнтаў у Літве і Чэхіі ад EU4Belarus (дэдлайн — 7 ліпеня)

    У межах праграмы Edu­ca­tion for Belaru­sians адкрыты конкурс стыпендый для беларускіх студэнтаў і студэнтак, якія вучацца або паступаюць на вочную форму навучання ў Літве ці Чэхіі.

    Фота: Gera Cejas / pexels.com

    Могуць удзельнічаць студэнты бакалаўрыяту, магістратуры і інтэграваных праграм, якія вучацца або паступаюць ва ўніверсітэты Літвы ці Чэхіі.

    Умовы:

    • Цяперашнія або былыя грамадзяне(-кі) Беларусі.
    • Студэнты(-кі), якія пачалі вочнае навучанне ў Літве або Чэхіі не раней за 2020/2021 навучальны год.
    • Тыя, хто мае запрашэнне на залічэнне на 2026/2027 навучальны год.
    • Заяўнікі(-цы), якія былі адлічаныя з універсітэта ў Беларусі.
    • Тыя, хто сам(-а) або чый блізкі член сям’і сутыкнуўся з пагрозамі ці пераследам па палітычных матывах.
    • Былыя ўдзельнікі(-цы) SALT, якія пераходзяць на больш высокую ступень адукацыі або паспяхова працягваюць навучанне на той жа праграме.

    Што прапануюць:

    • Стыпендыя 650 EUR у месяц. Да 10 выплат за навучальны год — у залежнасці ад акадэмічнага календара.
    • Падтрымка да 2 акадэмічных гадоў.
    • Выплаты могуць працягвацца да канца 2027/2028 навучальнага года, калі студэнт(-ка) не завершыць, не спыніць і не прыпыніць навучанне раней.

    Дэдлайн падачы заявак — 7 ліпеня 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.