• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Навучальны курс: «Лаві момант: асновы фотажурналістыкі» (рэгістрацыя да 5 лістапада)

    11.11.2017 — 28.01.2018
    Мінск-Вільня

    У апошні месяц восені ў Мінску стартуе навучальны курс «Лаві момант: асновы фотажурналістыкі». Курс разлічаны на фотарэпарцёраў-пачаткоўцаў і тых, хто ўжо пачаў рабіць першыя крокі ў велізарным свеце фотажурналістыкі.

    Курс складаецца з 8 заняткаў у Мінску, самастойнай працы над праектам і фінальнай сесіі ад замежнага трэнера ў Вільні.

    Першы этап: 11.11.2017 — 23.12.2018.
    Трэнеры: Вадзім Заміроўскі, Таня Ткачова, Сяргей Гудзілін

    Кожны занятак падзелены на два блокі: тэарэтычны і практычны. З самага першага дня ўдзельнікі курса будуць атрымліваць хатнія заданні і адточваць атрыманыя веды на практыцы, рыхтуючы ўласныя фотарэпартажы. Адзін з заняткаў будзе прысвечаны здымкам відэа.

    На занятках вы даведаецеся:

    Пра тэхнічныя і кампазіцыйныя асновы фатаграфіі, і як пачаць здымаць, не думаючы пра вытрымку, дыяфрагму і ISO;
    Што такое баланс белага, і як выкарыстоўваць візуальную паэтыку ў звычайным фотарэпартажы;
    Што такое фотажурналістыка, яе жанры,  чым яна адрозніваецца ад іншых галінаў фатаграфіі;
    Хто такі фотажурналіст-пісьменнік, і як ім стаць;
    Як здымаць навіны, фотарэпартажы і фотаэссэ;
    Як ствараецца фотагісторыя, і чым яна адрозніваецца ад фотарэпартажу;
    Чым відэаздымкі адрозніваюцца ад фотаздымак, і як здымаць відэасюжэты на фотакамеру;
    Пра стандарты працы у газетах, агенцыях і інтэрнэт-выданнях.

    Другі этап: 16.12.2017 — 20.01.2018.
    Трэнеры: Вадзім Заміроўскі, Таня Ткачова

    Праца ўдзельнікаў курса над уласным фотарэпартажам альбо фотагісторыяй.

    Трэці этап: 27.01.2018—28.01.2018   
    Майстар-клас замежнага трэнера па прасоўванні ўласных фотапраектаў, які пройдзе ў Вільні.

    Пра трэнераў:

    Вадзім Заміроўскі, фотажурналіст. Фотакарэспандэнт TUT.BY з 2013 года. Працаваў у рэдакцыях «Знамя юности», «Минский курьер», «Белгазета» і агенцыі «Фото ИТАР-ТАСС». З 2010 па 2015 гады быў куратарам праекта «Прэсс-фота Беларусі».

    Таня Ткачова, дакументальны фатограф. Аддае перавагу працы над доўгатэрміновымі праектамі. Скончыла анлайн-курс Акадэміі дакументальнай фатаграфіі і фотажурналістыкі «Фотографика» (СПб 2015–2016 гг.). Была ўдзельніцай варкшопаў Роба Хорнстры і Крыстафера Морыса, а таксама курса па фотажурналістыцы Андрэя Паліканова, Юрыя Козырава і Таццяны Плотнікавай (ЦЭХ, Беларусь).

    Узнагароды: Шорт-ліст конкурса фатаграфіі «Прямой взгляд» (Цэнтр дакументальнай фатаграфіі FOTODOC пры Сахараўскім цэнтры, Масква); Другое месца конкурса «Точка на карте. Малые города» (Угліч); Першае месца «Vil­nius pho­to cir­cle», намінацыя «Home­work» (Праект «Малостовка» 2016); Фатаграфіі з дыпломнага праекта «Малостовка» (куратар Аксана Юшко, «Фатаграфіка», Спб., 2016–2017гг.) знаходзяцца ў прыватнай калекцыі ў Еўропе. Удзел у выставах: Балтыйскае біенале фатаграфіі (Калінінград, 2017 г.); «О любви» — калектыўная выстава з удзелам фатографаў Элінор Каручы і Лідзіі Панас, Цэнтр фатаграфіі «Март» (Екацярынбург, 2017 г.).

    Сяргей Гудзілін, фотажурналіст, дакументальны фатограф. Да 2009 года працаваў спартовым фотакарэспандэнтам ў друкаваных і электронных СМІ Беларусі.

    У 2008 годзе атрымаў трэці прыз у конкурсе экстрэмальнай фатаграфіі Red Bull Ima­gio. У 2011 годзе Інстытут журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта прызнаў яго «Фатографам года» за серыю фатаграфій пра навабранцаў у беларускім войску. У гэтым жа годзе з фатаграфіяй «Прагляд вячэрніх навін» атрымаў Гран-пры нацыянальнага конкурсу «Прэс-фота Беларусі». У 2014 годзе трапіў у спіс 30 перспектыўных фатографаў свету часопіса Pho­to Dis­trict News. З 2011 года працуе фотажурналістам у штотыднёвіку «Наша Ніва» і здымае ўласныя дакументальныя праекты.

     

    АПІСАННЕ КУРСА:

    Курс «Лаві момант: асновы фотажурналістыкі» распачнецца 11.11.2017 у Мінску і завершыцца — 28.01.2018  майстар-класам замежнага трэнера ў Вільні.

    Заняткі ў Мінску будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах з 11.00 да 14.00

    Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе  «Лаві момант: асновы фотажурналістыкі» прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Pho­to») да 5 лістапада. Абавязковая ўмова для ўдзелу: наяўнасць уласнай фотакамеры і ўменне валодаць ёй.

    Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

    1.  Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

    2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці