• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Навучальны курс “Стварэнне відэасюжэту ад А да Я” (да 10 студзеня)

    Мінск – Вільня.14.01.2017 – 26.02.2017

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/2133b3ff28a28e1b433e88452fb9b753.jpg

    Сёння недастаткова быць проста пішучым альбо фотажурналістам — такімі здольнасцямі работадаўцаў не здзівіць.

    Задача курса “Стварэнне відэасюжэту ад А да Я” — дапамагчы журналістам стаць універсальнымі: прафесійна здымаць, мантаваць відэа, самастойна шукаць тэмы сюжэтаў, працаваць у кадры і за кадрам.

    Асаблівая ўвага будзе скіраваная на стварэнне паспяховага сацыяльнага відэа і спосабах прасоўвання ролікаў ў сацсетках, а таксама — на працу ў “палявых умовах”.

    ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ:

    —якія формы відэа сёння ў трэндзе;

    — тэорыю драматургіі відэасюжэту;

    — якія асноўныя прыёмы робяць відэасюжэт прывабным для гледача;

    —усе складнікі паспяховага сацыяльнага відэа;

    — пералік тыповых памылак, якія нельга дапускаць падчас планавання, здымак, мантажу сюжэту;

    —як трымацца ў кадры, весці анлайн рэпартаж, рабіць апытанку ды інтэрв’ю;

    — адказ на пытанне: што патрэбна сучаснаму гледачу і як суаднесці гэта з патрабаваннямі СМІ і спонсараў (для камерцыйных сюжэтаў).

    ВЫПУСКНІКІ КУРСА ЗМОГУЦЬ:

    — самастойна весці відэаздымкі, перадаваць адзнятыя матэрыялы, мантаваць;

    — якасна запісваць гук у любых умовах;

    —рабіць актуальнае і змястоўване сацыяльнае відэа, а таксама прасоўваць ролікі ў сацсетках;

    — працаваць у камандзе.

    Да ўдзелу запрашаюцца:  Журналісты, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты, якія ўжо маюць прафесійны досвед працы ў журналістыцы, але зацікаўленыя ў тым, каб шляхам перакваліфікацыі падвысіць свой “сабекошт” на рынку працы.

    Трэнеры: Алесь Баразенка, Алесь Залеўскі, Юлія Коцкая, Наста Шамрэй

    Апісанне курса:

    Курс “Стварэнне відэасюжэту ад А да Яраспачнецца 14. 01 2017 у Мінску і закончыцца 25–26.02.2017 заключнай сесіяй у Вільні для лепшых удзельнікаў пад кіраўніцтвам замежнага трэнера.

    Курс складаецца з васьмі заняткаў, якія будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах.

    Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе “Стварэнне відэасюжэту ад А да Япрымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ»  па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Video»).

    Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

    1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

    2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці