• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    NED: Стыпендыяльная праграма імя Рэйгана-Фасэла (Вашынгтон) (да 15 кастрычніка)

    Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі (NED) (ЗША) прапануе ўдзел у стыпендыяльнай праграме імя Рэйгана-Фасэла. На праграму запрашаюцца прафесіяналы ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека, выкладчыкі коледжаў і ўніверсітэтаў, даследчыкі, журналісты, пісьменнікі.

    Праграма міжнароднага абмену дае магчымасць правесці 5 месяцаў у штаб-кватэры NED у Вашынгтоне для ажыццяўлення незалежнага даследавання сучасных выклікаў дэмакратыі па ўсім свеце. Стыпендыяты змогуць дзяліцца досведам, паглядзець на лепшыя практыкі ў вызначаных галінах, наладзіць прафесійныя зносіны ў сусветнай сетцы адвакацыі дэмакратыі.

    Праграма разлічана на дэмакратычных актывістаў і праваабаронцаў, журналістаў, якія працуюць у справе прамоўцыі дэмакратыі. Удзельнікі пазнаёмяцца з тэорыяй і практыкай з’яўлення і рэалізацыі дэмакратычных працэсаў. Сесіі 2017–2018 адбудуцца:

    - з кастрычніка па люты;

    - з сакавіка па ліпень.

    Праграма ўключае: штомесячную стыпендыю на паўсядзённыя выдаткі, медыцынскую страхоўку, пакрыццё выдаткаў на вандроўку ў Вашынгтон, магчымасць карыстацца офісным абсталяваннем. Арганізатары не аказваюць фінансавую патрымку сям’і ці блізкім стыпендыята, якія яго могуць суправаджаць у Вашынгтоне.

    Падаць заяўку на ўдзел у праграме можа грамадзянін любой краіны.

    Патрабаванне да кандыдатаў — выдатнае валоданне ангельскай мовай. Стыпендыяты мусяць сфакусавацца на даследаванні палітычнага, сацыяльнага, эканамічнага, юрыдычнага ці культурніцкага аспекту дэмакратычнага развіцця.

    Неабходныя дакументы для заяўкі:

    • прапанова праекта;
    • 3 рэкамендацыйныя лісты;
    • рэзюмэ/CV;
    • біяграфія.

    Перад падачай заяўкі, калі ласка, прачытайце парады тут. Каб падаць заяўку, націсніце сюды. Дэдлайн — 15 кастрычніка 2016 года.

    Паводле Edu-Active.com.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці