• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новы адмысловы конкурс — «Навіны пра культурніцкую разнастайнасць ва ўмовах COVID-19» (да 31 ліпеня)

    Скончыўся фінальны тэрмін асноўнага конкурсу ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Усходняе Еўропе 2020. Але ў гэтым годзе ADAMI правядзе дадатковы конкурс на лепшую навіну або кароткае відэа на тэмат культурніцкай разнастайнасці падчас глабальнае пандэміі COVID-19.

    COVID-19 дамінаваў у медыях у 2020 годзе, і паставіў новыя задачы перад журналістамі з краінаў Усходняга Партнёрства. Пандэмія спрыяла ўзмацненню этнічнай напружанасці; этнічныя меншасці і мігранты падвяргаліся стыгматызацыі або нават абвінавачванню ў распаўсюдзе вірусу. Многія таксама пацярпелі праз інфармацыйныя прабелы (аддаленыя ўмовы жыцця або моўныя бар’еры).

    ADAMI Media Prize лічыць неабходным асобна адзначыць журналісцкі ўнёсак падчас пандэміі, прысудзіўшы адмысловую прэмію за навінавы сюжэт або іншае кароткае відэа, прысвечанае культурніцкай разнастайнасці, этнічным, рэлігійным меншасцям і міграцыі ва ўмовах COVID-19.

    Журналісты і журналісткі, рэжысёры і рэжысёркі, прадзюсарскія кампаніі і вяшчальнікі могуць прадставіць матэрыял працягласцю да 5 хвілін!

    Апошні тэрмін падачы заявак – 31 ліпеня 2020 году!

    Для падачы заяўкі, калі ласка, наведайце: adamimediaprize.eu/specialni-priz-2020

    Звярніце ўвагу: удзельнікі адмысловай прэміі ADAMI Media Prize таксама могуць атрымаць стыпендыі Еўрапейскага Вяшчальнага Звязу (EBU) у вытворчасці навінаў з вядомымі заходнееўрапейскімі вяшчальнымі кампаніямі. Атрымальнікі стыпендыяў правядуць чатыры тыдні ў навінавым аддзеле буйной медыя арганізацыі Заходняй Еўропы. Усе выдаткі пакрыюць арганізатары.

    ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Усходняй Еўропе з’яўляецца найбуйнейшай у сваім родзе медыя платформай па пытаннях інтэграцыі і этнічных ці рэлігійных меншасцяў у шасці краінах Усходняга партнёрства ЕЗ. Вяшчальнікі, кінавытворцы і журналісты кожны год запрашаюцца прадставіць свае лепшыя працы на прэстыжны конкурс ADAMI Media Prize.

     

    Кантакты:

    Нэлі Мжаванадзэ                                                                                Вольха Аліса Барталава

    registration@adamimediaprize.eu                                                         adami.belarus2018@gmail.com

    +995 595 474 477                                                                                  +375 29 6244322

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Что важно знать о сторис в Telegram

    В этой статье рассказывается о безопасности сторис в Telegram: где сохраняются, как почистить, как смотреть анонимно и скрывать чужие «Истории» для своего аккаунта.
    04.02.2025
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    Telegram хранит данные о бывших подписках, их могут получить силовики. Как себя защитить?

    При экспорте данных аккаунта Telegram мессенджер показывает в том числе каналы и группы, из которых пользователь уже вышел. На это обратил внимание канал «П‑Телеграм и кибербезопасность», который принадлежит «Киберпартизанам». «Зеркало» показывает, как это работает, и рассказывает, как позаботиться о своей безопасности.
    03.12.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці