Офіс па правах людзей з інваліднасцю шукае кансультанта па PR
Асветніцкая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» (Мінск) шукае кансультанта па камунікацыі і PR для брэндынгу «Тыдня даступнасці 2016».
У абавязкі кансультанта ўваходзяць:
- распрацоўка камунікацыйнага плану прасоўвання «Тыдня даступнасці 2016» з мэтай прыцягнення найбольшай колькасці партнёраў, спонсараў, наведвальнікаў і шырокага асвятлення ў СМІ;
- ацэнка рызыкаў у працы са СМІ пры падрыхтоўцы і правядзенні «Тыдня даступнасці 2016»;
- рэкамендацыі па праграме, фармаце, змесце, часе і месцах правядзення «Тыдня даступнасці 2016»;
- парады па прыцягненні новых СМІ да інфармацыйнай кампаніі, пашырэнні мэтавых аудыторый;
- рэкамендацыі па змяненні й паляпшэнні брэнду,
- навучанне замоўцы метадам вышэй пазначаных задач і кансультаванне.
«Офіс па правах людзей з інваліднасцю» жадае атрымаць распрацаваную праграму камунікацыйнай прамоўцыі і развіцця брэнду «Тыдня даступнасці» на тэрыторыі Беларусі.
Дэдлайн — 28 лютага 2016 года. Падрабязнасці — тут.