«Офіс па правах людзей з інваліднасцю» шукае супрацоўніка ці супрацоўніцу ў калектыў (да 27 ліпеня)
24 ліпеня 2017
Асветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» (далей Офіс) шукае супрацоўніка / супрацоўніцу ў калектыў Офіса. «Мы шукаем прафесіянала, які нягледзячы на досыць складаную для абывацеля спецыфіку нашай працы, зможа ўключыцца ў працу па прасоўванні тэмы правоў людзей з інваліднасцю ў Беларусі».
Службовыя абавязкі:
- удзел у планаванні і правядзенні інфармацыйных кампаній у падтрымку дзеянняў арганізацыі;
- забеспячэнне бачнасці Офіса ў публічнай прасторы: вядзенне сацыяльных сетак, вядзенне сайта арганізацыі, камунікацыя з журналістамі і навінавымі парталамі;
- забеспячэнне інфармацыйнай падтрымкі па кампаніях «Дэінстытуалізацыя», «Парадак 50»;
- садзейнічанне ў арганізацыі канферэнцый, прэс-канферэнцый, семінараў і іншых мерапрыемстваў Офіса;
- забеспячэнне ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі, партнёрскімі арганізацыямі, людзьмі з інваліднасцю і іншымі мэтавымі аўдыторыямі арганізацыі;
- выкананне даручэнняў кіраўніцтва.
Прыярытэтам будзе з’яўляцца:
- веданне англійскай мовы на ўзроўні дастатковым для штодзённай камунікацыі з замежнымі партнёрамі;
- вопыт працы не менш за 3 гады;
- наяўнасць у прэтэндэнта вопыту работы ў сферы правоў людзей з інваліднасцю;
- вітаецца досвед працы ў некамерцыйнай арганізацыі і гатоўнасць выконваць нестандартныя задачы.
Дэдлайн 27 ліпеня
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Міхась Зуй: «Мая прафесія — грамаадвод, куды я магу даслаць любую эмоцыю»
29.06.2024
«Падмануў спонсараў і набыў кватэру». Сацсеткі «Аршанскай газеты» зноў змясцілі паклёпніцкі допіс пра Ігара Казмерчака
02.09.2024
Старонка выдання «Информ-прогулка» ў сацсетцы «ВКонтакте» прызнаная экстрэмісцкай
14.11.2023
Раённая газета «Веснік Глыбоччыны» абмежавала доступ да свайго сайта з‑за мяжы
13.10.2023