• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Парады журналістам, якія пішуць пра сексуальны гвалт

    Тэма сексуальнага гвалту – у ліку самых цяжкіх для журналістаў. Інтэрв'юяванне ахвяр гвалту звязана са мноствам унікальных праблем і падводных камянёў, якія могуць не толькі нашкодзіць журналісцкаму матэрыялу, але і стаць прычынай сур'ёзнай псіхалагічнай шкоды для пацярпелых.

    Вось некалькі асноўных парадаў для журналістаў-пачаткоўцаў, якія працуюць з гэтай складанай тэмай.

    Адмоўцеся ад традыцыйнай мадэлі асвятлення падзей

    Гэта ўключае адмову ад кантролю над гісторыяй. Адна толькі настойлівасць не дапаможа вам правесці такое інтэрв’ю. Найлепшы спосаб ўсталяваць кантакт з ахвярай гвалту — гэта выкарыстоўваць пасярэднікаў, якім гэты чалавек давярае.

    Падтрымка, эмпатыя і праўда

    Лекары, якія дапамагаюць людзям, што перанеслі цяжкую эмацыйную траўму, часта кажуць пра неабходнасць прытрымлівацца прынцыпаў SET (sup­port, empa­thy and truth): трохузроўневай мадэлі, пры якой журналіст прадастаўляе падтрымку, эмпатыю і праўдзівую інфармацыю людзям, якія перажылі гвалт. Гэта азначае, што вы падтрымліваеце ахвяру гвалту – вы хочаце распавесці гісторыю гэтага чалавека. Эмпатыю журналіст выказвае праз дэманстрацыю разумення праблем, з якімі сутыкаюцца гэтыя людзі. Найбольшыя цяжкасці звязаныя з трэцім кампанентам мадэлі SET – праўдзівай інфармацыяй. Журналісты могуць захацець прапусціць або прадставіць у больш прыстойным выглядзе дэталі гісторыі. Але гэтыя дэталі могуць быць неабходныя для дасягнення згоды з чалавекам, гісторыю якога вы расказваеце.

    Будзьце гатовыя да негатыўнай рэакцыі

    Для многіх ахвяраў сексуальнага гвалту выбар на карысць таго, каб распавесці сваю гісторыю, – гэта спосаб самарэабіліацыі. І, хоць публічны аповед пра здарэнне можа стаць карысным вопытам, рост актыўнасці сацыяльных медыя часцяком прыводзіць да таго, што ахвяра сексуальнага гвалту падвяргаецца рэзкай крытыцы. Таму журналісты заўсёды павінны прадбачыць негатыўную рэакцыю на любую гісторыю пра сексуальны гвалт. І ахвяры гвалту, пра якіх распавядаюць журналісты, павінны таксама пра гэта ведаць.

    ЧЫТАЦЬ ТЭКСТ ЦАЛКАМ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці