• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праграма стыпендый Х’юберта Хамфры (дэдлайн — 9 жніўня)

    Гадавая праграма для дасведчаных спецыялістаў з лідарскім патэнцыялам і імкненнем працаваць на карысць грамадства. Удзельнікі распрацоўваюць уласную праграму прафесійнага росту без атрымання ступені ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША.

    Праграма Х’юберта Хамфры дае магчымасць прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША, якая дазваляе навучацца ва ўніверсітэце на ўзроўні магістратуры і адначасова ўдасканальваць сваё прафесійнае майстэрства. 

    Праграма была створана ў 1978 годзе і атрымала сваю назву ў гонар былога амерыканскага сенатара і віцэ-прэзідэнта Х’юберта Харэйша Хамфры.

    • Па завяршэнні праграмы выдаецца сертыфікат ад урада ЗША.
    • Праграма не прызначана для атрымання акадэмічнай ступені.

    Адбор адбываецца на конкурснай аснове з улікам прафесійных дасягненняў, лідарскага патэнцыялу і прыхільнасці служэнню грамадству.

    Асноўныя патрабаванні:

    • грамадзянства Беларусі;
    • скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
    • мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу;
    • добры ўзровень англійскай;
    • лідарскі патэнцыял.

    Напрамкі праграмы Хамфры на 2027–2028 навучальны год

    • Камунікацыі і журналістыка: медыя, расследавальная журналістыка, лічбавыя медыя, сувязі з грамадскасцю, празрыстасць медыя, інфармацыйная ўстойлівасць.
    • Права і кіраванне.
    • Палітыкі ў сферы прыродных рэсурсаў.
    • Дзяржаўная і эканамічная палітыка.
    • Палітыкі ў сферы грамадскага здароўя.
    • Палітыкі ў сферы тэхналогій.

    Праграма Х’юберта Хамфры аплачвае міжнародныя пералёты, кошт навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную стыпендыю і аднаразовыя выплаты (сродкі для набыцця падручнікаў, ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах і г.д.). Праграма таксама прапануе візавую падтрымку для суправаджаючых членаў сям’і, але не пакрывае выдаткі на іх знаходжанне ў ЗША.

    Дэдлайн 9 жніўня 2026 года. 

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Запытацца пра праграму можна па адрасе belarus@americancouncils.org

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.