• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія імя Дафны Каруаны Галіцыі ў галіне журналістыкі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    Еўрапейскі парламент пачаў прыёму заявак на ўдзел у шостым конкурсе на атрыманне прэміі імя Дафны Каруаны Галіцыі ў галіне журналістыкі.

    Дафна

    Прэмія штогод прысуджаецца за выдатныя журналісцкія працы, якія прасоўваюць або абараняюць асноўныя прынцыпы і каштоўнасці Еўрапейскага саюза, такія як чалавечая годнасць, свабода, дэмакратыя, роўнасць, вяршэнства права і правы чалавека. Адбываецца гэта прыкладна 16 кастрычніка, у дзень забойства журналісткі.

    «Праз дзевяць гадоў пасля жорсткага забойства Дафны Каруаны Галіцыі журналісты па ўсім свеце працягваюць падвяргацца запалохванню, пагрозам і забойствам. Еўрапейскі парламент падтрымлівае іх у барацьбе за справядлівасць», — заявіла старшыня Еўрапейскага парламента Раберта Метсола.

    Да ўдзелу ў конкурсе могуць далучыцца прафесійныя журналісты і групы прафесійных журналістаў любой нацыянальнасці, якія прадставілі падрабязныя матэрыялы, апублікаваныя або паказаныя ў СМІ адной з 27 краін ЕС.

    Пераможца атрымае 20 000 еўра. Уручэнне прэміі адбудзецца ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Прэміі ў 2024 і 2025 гадах былі прысуджаныя расследаванню спраў аб зніклых без суправаджэння непаўналетніх мігрантах («Страчаныя ў Еўропе») і сумеснаму расследаванню дзейнасці расійскага ценявога флоту, якое каардынуецца арганізацыяй Fol­low the Mon­ey.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    20.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.