• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія імя Францішка Аляхновіча за творы, напісаныя ў зняволенні або на тэму зняволення (дэдлайн — 30 кастрычніка)

    Беларускі ПЭН абвяшчае прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення.

    На разгляд прымаюцца творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў перыяд з лістапада 2023-га па верасень 2024 года. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года.

    Арганізатары прэміі прапануюць пры жаданні захаваць ананімнасць і гарантуюць канфідэнцыйнасць аўтарам і сваякам зняволеных, ад якіх паступяць заяўкі. Прозвішчы будуць публічна абвешчаны толькі пасля таго, як гэта будзе бяспечна для аўтараў.

    На сайце Беларускага ПЭНа можна азнаёміцца са статутам прэміі і сёлетнім рэгламентам.

    Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць адпаведную google-форму і дадаць да яе творы.

    Дэдлайн падачы заявак – да 30 кастрычніка 2024 года (23:59 беларускага часу).

    Падвядзенне вынікаў прэміі імя Францішка Аляхновіча традыцыйна адбудзецца ў Дзень зняволенага пісьменніка, 15 лістапада.

    Прэмія праводзіцца пры падтрымцы яе сузаснавальніка і інфармацыйнага партнёра «Радыё Свабода». Даведацца больш пра прэмію імя Францішка Аляхновіча і яе лаўрэатаў можна на сайце Беларускага ПЭНа.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 траўня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    14.04.2026
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    12.05.2026

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 20 ліпеня)

    08.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.