• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прымаюцца заяўкі на прэмію True Story Award 2025 (дэдлайн — 22 кастрычніка)

    Пераможцы будуць запрошаны у Швейцарыю на цырымонію ўручэння прэміі True Sto­ry Award і на фестываль True Sto­ry Fes­ti­val у Берне, які пройдзе з 20 па 22 чэрвеня 2025 года.

    The True Sto­ry Award 2025 года будзе ўручана аўтарам у трох намінацыях:

    The True Sto­ry Award Даследаванне

    Гэта ўзнагарода прысуджаецца за якасць журналісцкага даследавання з улікам яго маштабу, затрачанага часу і асаблівасцей краіны.

    The True Sto­ry Award Сторытэлінг

    Гэтая ўзнагарода прысуджаецца рэпарцёру за яго пісьменніцкі талент, прымаючы да ўвагі журналісцкае майстэрства, праўдзівасць і элегантнасць апавядання.

    The True Sto­ry Award Уплыў

    Гэтая ўзнагарода прысуджаецца за ўплыў справаздачы з улікам актуальнасці тэксту для канкрэтнай краіны і яе патэнцыйнага ўплыву на грамадства, палітыку і эканоміку.

    Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае грашовы прыз у памеры 20 000 долараў ЗША.

    Журы размяркуе ўсе заяўкі па адной з гэтых трох катэгорый.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Прыём заявак адкрыты да 22 кастрычніка 2024 года (12:00 UTC). Прымаюцца тэксты, апублікаваныя ў перыяд з 1 кастрычніка 2023 года па 30 верасня 2024 года на адной з дзесяці моў, на якіх працуе журы конкурсу.  Таксама можна даслацць пераклад свайго тэкста, калі арыгінал не быў напісаны на адной з гэтых моў. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці