• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрапейскі рэтрыт ад Global Center for Journalism and Trauma (дэдлайн — 11 траўня)

    Адкрыты прыём заявак на ўдзел у Euro­pean Jour­nal­ist Retreat on Trau­ma, Resilience and Eth­i­cal Report­ing — чатырохдзённым прафесійным рэтрыце для журналістаў, які пройдзе 14–18 кастрычніка 2026 года ў вёсцы Вамваку (Лаконія, Грэцыя).

    Арганізатары — Glob­al Cen­ter for Jour­nal­ism and Trau­ma (GCJT) у партнёрстве з iMEdD’s Ideas Zone.

    Да ўдзелу запросяць 16 журналістаў, якія працуюць у краінах Рады Еўропы і пішуць на тэмы канфліктаў, міграцыі, кліматычных крызісаў, дэзінфармацыі і іншых складаных грамадска значных сюжэтаў. Падавацца могуць рэпарцёры, рэдактары, фотажурналісты, відэажурналісты і фрылансеры з досведам не менш за 5 гадоў. Абавязковая ўмова — валоданне англійскай мовай.

    Праграма рэтрыту ўключае экспертныя сесіі, групавыя дыскусіі і практычныя воркшопы па траўма-інфармаванай журналістыцы, псіхалагічнай устойлівасці, прафілактыцы выгарання, этыцы асвятлення крызісаў, а таксама развіцці здаровай рэдакцыйнай культуры. Удзельнікі таксама змогуць абмеркаваць уласныя прафесійныя кейсы ў канфідэнцыйным коле калег.

    Умовы ўдзелу: арганізатары пакрываюць выдаткі на дарогу, 5 начэй пражывання і харчаванне падчас праграмы.

    Для заяўкі трэба падаць CV, кароткую біяграфію, матывацыйны тэкст (да 750 слоў), два прыклады публікацый за апошнія 24 месяцы і рэкамендацыйны ліст.

    Дэдлайн — 11 траўня 2026 года, 18:00 GMT.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.