• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Школа маладога пісьменніка» абвяшчае набор на новы навучальны год (дэдлайн 25 кастрычніка)

    Заняткі ў школе бясплатныя і праходзяць у фармаце анлайн, так што далучыцца можна з любой кропкі свету.

    Школа працуе як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. Выкладчыкі школы прэзентуюць асновы тэорыі прозы, паэзіі і паэтычнага перакладу; методыка выкладання ставіць акцэнт на камунікацыі і ўзаемным абмеркаванні тэкстаў з калегамі.

    Акрамя практычных заняткаў з пастаяннымі выкладчыкамі, па праграме навучання прадугледжаны лекцыі і майстар-класы запрошаных навукоўцаў і аўтараў.

    Навучанне працягваецца з лістапада 2022 г. па травень 2023 года. Заняткі будуць праходзіць па суботах.

    Навучанне — бясплатнае, дыстанцыйнае, вочнае — on-line сустрэчы.

    Правілы афармлення заяўкі

    Узрост удзельнікаў і ўдзельніц — да 35 гадоў.

    Заяўка павінны ўключаць:

    1) уласны мастацкі тэкст любога жанру на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2–5 старонак;

    2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў Школе;

    3) спіс з 5–10 кніг ці прозвішчаў аўтараў, якія на вас паўплывалі найбольш.

    Вашыя ўзоры твораў, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце на паштовую скрыню shkolapismennika2022@gmail.com разам адным файлам у фармаце .doc.

    Тэма ліста: Школа 2022–2023

    На першай старонцы файла абавязкова пазначце сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e‑mail і кантактны нумар тэлефона.

    Файл назавіце лацінкай наступным чынам ― «вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя», напрыклад: Pashkevich_Alaiza.doc

    Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу!

    Колькасць месцаў абмежаваная, адбор прэтэндэнтаў адбываецца паводле матывацыйных лістоў і ўзору твораў. Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена ў паштовай рассылцы на адрасы, пададзеныя ў заяўках.

    Дэдлайн дасылкі заявак — 25 кастрычніка 2022 г. Падвядзенне вынікаў — 1 лістапада 2022 г. Залічаныя на курс Школы атрымаюць лісты з пацвярджэннем залічэння на e‑mail.

    Па ўсіх пытаннях пішыце  shkolapismennika2022@gmail.com ці на старонцы школы ў Face­book. 

    Чытайце яшчэ:

    Трымаюцца бадзёра, не губляюць надзеі: сабралі навіны ад калег-палітвязняў

    Telegram дазваляе «зліваць» асабістыя звесткі дысідэнтаў па ўсім свеце. Вось як гэта адбываецца

    Урад ЗША прывітаў вызваленне Алега Груздзіловіча

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    7 способов, которыми российский мессенджер Max следит за пользователями

    Max – это мессенджер, созданный российским холдингом VK по заказу российских властей. Его представляют как «национальную альтернативу» Telegram, What­sApp и другим популярным приложениям, которые в РФ заблокированы или ограничены. В августе Max неожиданно появился в топе беларуского Google Play. Однако пользоваться этим приложением небезопасно.
    07.10.2025
    Акцэнты

    Что важно знать о сторис в Telegram

    В этой статье рассказывается о безопасности сторис в Telegram: где сохраняются, как почистить, как смотреть анонимно и скрывать чужие «Истории» для своего аккаунта.
    04.02.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці