• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стадзі-тур «Міграцыя» у Берліне (дэдлайн — 11 траўня)

    Аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. і арганізацыя «ІншыЯ» ладзяць стадзі-тур у Берлін. Тэма тура — міграцыя.

    Фота: Thomas Wolf, www.foto-tw.de

    Беларускія актывіст_кі і журналіст_кі сустрэнуцца, каб абмяняцца вопытам з нямецкімі калегамі і паміж сабой, а таксама пераасэнсаваць звыклыя практыкі і здабыць новыя ідэі для сваёй працы.

    Калі: з 16 да 20 чэрвеня 2025 года.

    Дзе: Берлін, Германія. 

    Каму падыходзiць?

    Актывiст_кам i журналiст_кам, якiя ўжо працуюць з тэмамi бежанства i мiграцыi: 

    • асвятляюць гэтую тэму ў медыя,
    • рэалiзуюць iнiцыятывы з людзьмi з досведам мiграцыi,
    • плануюць развiваць уласныя праекты ў гэтай галiне. 

    Што будзе?

    • Сустрэчы з прадстаўні_цамі нямецкіх медыя і НДА.
    • Абмен лепшымі практыкамі нямецкіх калег па тэме міграцыі і бежанства.
    • Абмеркаванне магчымасцяў адаптацыі гэтых практык да беларускага кантэксту.
    • Нэтворкінг з беларускімі журналіст_камі і актывіст_камі.

    Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя адкрыта да 11 траўня 2025 года ўключна. Вынікі адбору будуць абвешчаны не пазней за 20.05. Праграму і лагістычныя падрабязнасці адабраныя ўдзельні_цы атрымаюць асобным лістом.

    РЭГІСТРАЦЫЯ ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    7 способов, которыми российский мессенджер Max следит за пользователями

    Max – это мессенджер, созданный российским холдингом VK по заказу российских властей. Его представляют как «национальную альтернативу» Telegram, What­sApp и другим популярным приложениям, которые в РФ заблокированы или ограничены. В августе Max неожиданно появился в топе беларуского Google Play. Однако пользоваться этим приложением небезопасно.
    07.10.2025
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 30 верасня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    21.04.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.