Стажыроўка ў ПРААН у Капенгагене (дэдлайн — 20 жніўня)
ПРААН (Праграма развіцця ААН) шукае стажора_ку ў аддзел People Programmes and Partnership у Капенгагене на кастрычнік 2026 — сакавік 2027. Занятасць — Full-time, стыпендыя — каля 1 000 $ у месяц.

ПРААН — гэта Праграма развіцця ААН, якая працуе прыкладна ў 170 краінах і тэрыторыях, якая дапамагае вынішчыць беднасць, скараціць нераўнамернасць і сацыяльную ізаляцыю. ПРААН дапамагае краінам распрацоўваць палітыку, развіваць лідэрскія навыкі, наладжваць партнёрскія адносіны, умацоўваць інстытуцыянальны патэнцыял і павышаць устойлівасць для забеспячэння ўстойлівага развіцця.
Падраздзяленне праграм і партнёрства ў галіне кіравання персаналам з’яўляецца часткай Упраўлення па кіраванні чалавечымі рэсурсамі ПРААН. Пад кіраўніцтвам начальніка аддзела і пры ўдзеле спецыяліста па кадрах стажор будзе ўносіць уклад у развіццё і падтрыманне кліентаарыентаванага сэрвісу і забяспечваць, каб падраздзяленне прадастаўляла паслугі найвысокай якасці.
Чым займацца:
• аналіз вынікаў апытанняў задаволенасці і падрыхтоўка прэзентацый;
• падтрымка рэкрутынгавых працэсаў: каардынацыя інтэрв’ю, рэкамендацыйныя праверкі;
• дапамога ў арганізацыі брыфінгаў і навучальных мерапрыемстваў;
• кіраванне праектам Global Coffee Roulette.
Патрабаванні:
• студэнт_ка апошняга курса бакалаўрыяту або магістратуры — або выпускнік_ца не больш за год таму;
• сферы: сацыяльныя і палітычныя навукі, эканоміка, HR, камунікацыі;
• свабодная англійская мова; французская або іспанская — плюс;
• упэўненае валоданне Microsoft Office, асабліва Excel.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
@bajmedia