• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стажыроўка на Радыё Свабода ў Чэхіі з 1 лістапада па 30 чэрвеня 2018 (заяўкі да 31 мая)

    Радыё Свабода запрашае на стажыроўку журналістаў і журналістак з Украіны, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі, Арменіі і Азербайджану з мэтай падтрымаць выбітных журналістаў з краінаў, дзе няма свабоды і незалежнасці СМІ.

    Стажыроўка створана ў гонар былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла, які верыў у вялікую ролю журналістыкі ва ўмовах складанай тыраніі.

    Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы будуць працаваць у штаб-кватэры радыё Radio Free Europe / Radio Lib­er­ty у Празе, дзе ў кожнага ўдзельніка будзе працоўнае месца, і ён /яна зможа прайсці курс падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, працуючы разам з дасведчанымі прафесіяналамі радыё.

    Стажыроўка складаецца з 5 асноўных элементаў:

    • прафесійнае развіццё пры падтрымцы супрацоўнікаў радыё Radio Free Europe / Radio Lib­er­ty;

    • практычныя трэнінгі, якія ўключаюць штодзённае планаванне і справаздачнасць;

    • развіццё новых навыкаў працы;

    • удзел у штодзённых рэдакцыйных дэбатах і дыскусіях;

    • праца з грамадскасцю.

    Стажыроўка доўжыцца 8 месяцаў з 1 лістапада 2017 па 30 чэрвеня 2018 года.

    Арганізатары стажыроўкі аплочваюць пражыванне, страхоўку, транспартныя выдаткі ў Прагу і назад, аказваюць штомесяцовую фінансавую дапамогу.

    У праграме могуць браць удзел журналісты з Расіі, Беларусі, Малдовы, Грузіі, Украіны, Арменіі, Азербайджану, якія выдатна валодаюць ангельскай мовай.

    Для ўдзелу ў стажыроўцы кандыдатам / кандыдаткам неабходна адправіць на е‑адрас havelfellowship@rferl.org наступныя дакументы на ангельскай мове:

    • матывацыйны ліст (да 750 словаў), у якім варта апісаць досвед працы і пазначыць, чаму кандыдат хоча прыняць удзел у праграме;

    • 3 прыклады працаў;

    • 2 рэкамэндацыйныя лісты;

    • рэзюмэ, у якім варта пазначыць кантактную інфармацыю;

    • ліст прэзідэнту Вацлаву Гавэлу (не больш за 300 словаў).

    Дэдлайн – 31 мая 2017 года.

    З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на е‑адрас havelfellowship@rferl.org.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці