• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя ў школу-летнік Journey у Празе (дэдлайн — 6 красавіка)

    Журналісцкую праграму ў летніку Jour­ney вядуць лепшыя спецыялісты з вядомых сусветных СМІ і агенцтваў, у тым ліку CNN, The New York­er, Bloomberg, Reuters, Asso­ci­at­ed Press і інш. Шэраг выкладчыкаў таксама з’яўляюцца лаўрэатамі Пулітцэраўскай прэміі.

    Стыпендыя ў школу-летнік Journey у Празе (дэдлайн — 6 красавіка)

    Фота: www.bakalafoundation.org

    Летась, дзякуючы працы БАЖ,  Jour­nal­ism Boot­camp у Празе стаў даступны і для беларусаў_к.

    — БАЖ лічыць сваім безумоўным прыярытэтам спрыянне калегам, таму мы ўступілі ў камунікацыю з арганізатарамі праграмы Jour­nal­ism Boot­camp і падрабязна патлумачылі важнасць беларускага незалежнага медыясектара і гэтай праграмы для маладых беларускіх журналістаў і журналістак, — распавядаў намеснік старшыні арганізацыі Барыс Гарэцкі

    Міжнародная летняя школа Jour­ney — гэта дзесяцідзённы інтэнсіўны курс у Празе (Чэхія). Летнік прапануе ўнікальную магчымасць даведацца пра найноўшыя метады і тэндэнцыі ў медыя праз семінары, майстар-класы і практычныя заняткі.

    Вольнае валоданне ангельскай мовай з’яўляецца абавязковым патрабаваннем праграмы.

    Для каго?

    Заяўкі прымаюць ад студэнтаў факультэта журналістыкі і СМІ, якія скончылі не менш як два семестры ва ўніверсітэце/каледжы і маюць сур’ёзную цікавасць да працы ў сферы журналістыкі. А таксама студэнтаў іншых спецыяльнасцяў, якія маюць досвед працы ў журналістыцы ці дэманструюць моцную матывацыю стаць журналістамі.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 траўня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    14.04.2026
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    28.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.