• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя імя Джона Найта ў Стэнфардскім універсітэце (да 1 снежня)

    Стыпендыя імя Джона Найта дае магчымасць дасведчаным журналістам з любой краіны свету адыццяўляць даследаванні ў Стэнфардскім універсітэце (Злучаныя Штаты).

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/snimok_28.jpg

    Заяўкі на атрыманне стыпендыі могуць падаць аўтары інавацыйных ідэй у галіне журналістыкі і медыя. Універсітэт набірае 20 удзельнікаў стыпендыяльнай праграмы. Стыпендыяты змогуць пазнаёміцца з прадстаўнікамі інавацыйных арганізацый, стартапаў, цэнтраў тэхналогій, інш.

    Памер стыпендыі — 65 тыс. даляраў ЗША. Арганізатары пакрываюць выдаткі на навучанне, вандроўку, медыцынскую страхоўку, жыллё, кнігі, кошт догляду дзіцяці (за неабходнасцю).

    Патрабаванні да кандыдатаў: мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу, інтарэс да інавацый, прадпрымальніцтва і лідарства.

    Дэдлайн — 1 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці